Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

Паперы гэтыя далі мне апублікаваць. Таму я пачну з таго, што напомню людзям пра сумную гібель параходу „Стратфорд“. Ён год таму як паплыў у падарож з акіянаграфічнымі мэтамі — для вывучэньня жыцьця морскіх глыбінь. Экспэдыцыя гэта была організавана доктарам Маракотам, вядомым аўтарам „Нібыкаралевых формацый“ і „Морфолёгіі лускаватых“.

Разам з доктарам Маракотам быў містэр Сайрэс Хэдлей, асыстэнт Зоолёгічнага Кэмбрыцкага Інстытуту ў штаце Масачузэт. Капітан Хові, спрактыкаваны мораплаўца, кіраваў караблём; экіпаж-жа складала 23 чалавекі, разам з амэрыканцам мэханікам з Мэрыбанцкіх заводаў у Філадэльфіі.

Усе яны зьніклі бяз сьледу. Аб няшчасным параходзе атрымалі толькі адну вестку. Яе падаў норвэскі баркас; ён на свае вочы бачыў, як карабель, падобны да „Стратфорду“, утапіўся ў часе вялікага шторму ўвосень 1926 году. Пазьней, каля таго месца, дзе здарылася няшчасьце, была знойдзена ратаўнічая лодка з надпісам „Стратфорд“,