Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

разам з кратамі люкаў, ратаўнічым буйком ды мачтай. Аніякіх вестак болей ня было. Усё гэта надавала верагоднасьці думцы, што ні аб караблі, ні аб яго экіпажы вестак ужо больш ня будзе. Лёс гэтай экспэдыцыі крыху высьветліўся, калі была атрымана дзіўная вестка з радыё-тэлеграфу. Хоць сям-там крыху і незразумелая, яна ясна сьведчыла пра лёс параходу. Гэтую вестку я падам ніжэй.

У падарожы „Стратфорду“ былі некаторыя вартыя ўвагі бакі. Яны ў свой час выклікалі розныя гутаркі. Профэсар Маракот нейк дзіўна нешта ўтойваў. Яго ведалі за чалавека, які ня любіў і не давяраў друку, але цяпер ён гэта вытрымаў да канца. Ён не жадаў даваць ніякіх вестак рэпортэрам і забараняў прадстаўніком газэт наведвацца на карабель у працягу тыдню, пакуль ён стаяў у доку Альбэрта. Былі чуткі аб нейкай дзіўнай і зусім новай пабудове карабля, якая дазваляла яму служыць і на морскай глыбіні, і гэтыя чуткі грунтаваліся на пагалосках з канторы Гэнтэра і Компанія ў Вэст-Хартпуле, дзе былі зроблены ўсе зьмены ў пабудове параходу.

Адзін час казалі, нібы ўсё дно карабля можа адлучацца ад яго, і гэтыя чуткі зьвярнулі ўвагу страхавых інспэктараў Льлёйда, якіх сяк-так з гэтага боку ўдалося супакоіць.

На ўсю гісторыю з параходам хутка забыліся, але яна робіцца важнай цяпер, калі лёс экспэдыцыі такім дзіўным чынам зноў зацікавіў публіку.