Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

асабіста думаю ўбачыць багну вялізарных памераў, якая ідзе ўніз пад вострым кутом у вялізарныя глыбіні акіяну.

Гэты досьлед здаваўся мне вельмі небясьпечным. Хто мог сказаць, як доўга вытрымае ціск наш тонкі ланцуг пры бакавым люку. Але для Маракота проста не існавала небясьпекі ні ў стасунку да яго, ні ў стасунку да другіх, калі трэ’ было зрабіць навуковы досьлед. Я стаіў дух і заўважыў, што тое самае зрабіў і Біль Сканлан, калі павольны рух нашай сталёвай абалонкі, раскідаючы лісьце морскіх вадаростаў, паказаў, што на нас дзеяла ўся сіла ціску. Аднак клетка наша добра вытрымала, і мы пачалі рухацца па дне акіяну вельмі лёгка. Маракот з компасам на далоні камандаваў адносна кірунку і часамі загадваў падняць клетку, каб ухіліцца якіх-небудзь перашкод на шляху.

— Гэта базальтавы хрыбет наўрад ці мае ўшыркі больш мілі, — растлумачыў ён. — Я адзначу, што багна знаходзіцца на захад ад пункту, дзе мы спусьціліся на дно. Пры такой шпаркасьці мы хутка дасягнем яе.

Без перашкод мы плылі па вульканічнай раўніне, пакрытай залатымі вадаростамі.

Раўніна гэтая была прыгожай таму, што яе ўбіралі раскошныя каштоўныя камяні, жывыя, створаныя прыродай, якія полымем бліскалі з свае аправы чорнага базальту… Раптам профэсар кінуўся да тэлефону: