Перайсці да зместу

Старонка:Глыбіня Маракота.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Спынецеся тут, — закрычау ён. — Мы даплылі.

Перад намі быў жудасны правал. Гэта было страшнае месца. Чорныя бліскучыя базальтавыя скалы стромка абрываліся невядома куды. Берагі іх абрасьлі брыжамі Lamіnarіа. Так папараць спушчалася-б над якой-небудзь земнай багнай. Але пад гэтай трапяткой акрайкай былі толькі бліскучыя сьцены багны. Скалістыя берагі абрыву, выгінаючыся, зьнікалі ад нас, але багна магла быць усялякай шырыні, бо нашы агні не маглі пранікнуць у яе цемру. Калі сыгнальная лямпа Лукаса была накіравана ўніз, то праменьні яе бегалі залатой дарожкай уніз, уніз, уніз, пакуль яе не асіліла цемра жудаснай багны пад намі.

— Гэта, сапраўды, прыгожа, — гукнуў Маракот, пазіраючы ў вакно. На сухарлявым, усхваляваным твары яго было задаволеньне ўласьніка. — Што да глыбіні, дык мне ня трэба казаць, што людзі ведаюць і большую глыбіню. Ёсьць, напрыклад, глыбіня Чэленджара на 26.000 футаў, каля Ладронскіх выспаў, глыбіня Плянэта на 32.000, недалёка ад Філіпінскіх выспаў, але, напэўна, глыбіня Маракота стаіць асобна па стромкасьці яе спуску і важна таксама тым, што схавалася ад нагляданьняў такога мноства гідрографічных дасьледцаў, рысаваўшых карту Атлянтыцкага акіяну. Наўрад ці можна быць няпэўным…

Ён тут спыніўся і на твары яго застыў адбітак найвялікшай зацікаўленасьці ды зьдзіўленьня. Біль