каб знайсьці крыніцу музыкі. Так, мы назаўсёды пакінулі сьлед аб сабе ў падводнай цывілізацыі:
— Не, васпан, — сказаў потым Сканлан. Я ня мог зрабіць перадатачную станцыю. У іх няма патрэбнага матэрыялу, а ў мяне не хапае для гэтага мазгоў. Але ў сябе дома я зрабіў уласную ўстаноўку і чую кожную станцыю Злучаных Штатаў. Мне здавалася сьмешным, што з усёй гэтай электрычнасьцю пад рукамі і з іх куды больш разьвітай шкляной вытворчасьцю, чым у нас, мы не маглі-б зрабіць што-небудзь, што прыняло-б хвалю этэру, а хваля напэўна ўжо прайшла-б праз ваду таксама лёгка, як і праз паветра. Бэрбрыкс ледзь не самлеў, калі мы прынялі першую перадачу, але цяпер ён зразумеў усё гэта, і мне здаецца, што гэтая ўстаноўка так і застанецца.
Сярод вынаходак хэмікаў Атлянтыды ёсьць газ, які ў дзевяць раз лягчэй за вадарод, і Маракот назваў гэты газ „лівігенам“. Яго практыка з гэтым газам надала нам думку пасылаць шкляныя кулі з весткамі пра наш лёс на паверхню акіяну.
— Я растлумачыў Мэндэ сваю думку, — сказаў ён. — Ён даў загад рабочым сылікатнага заводу, і праз дзень ці два кулі будуць гатовы.
— Але як-жа нам палажыць туды нашы весткі?
— Для газу пакінута маленькая дзірачка, праз яе мы можам праціснуць паперы. А гэтыя аматары-