рабочыя закаркуюць дзірачку. Я пэўны, што кулі выскачаць на паверхню мора, як толькі мы іх выпусьцім.
— І будуць плаваць цэлы год, незаўважаныя нікім.
— Гэта можа здарыцца. Але куля будзе адбіваць праменьні сонца. Гэта, бясспрэчна, зьверне на сябе ўвагу. Мы знаходзіліся на лініі параходных зносін паміж Эўропай ды Паўднёвай Амэрыкай. Я ня бачу прычыны, чаму ня знойдуць хоць адну кулю, калі пашлём некалькі.
— І вось, дарагі мой Тальбот, або вы другія, што чытаюць гэтае апавяданьне, якім чынам трапіў ён у вашы рукі.
Але за гэтым можа таіцца куды больш значны плян. Думка нарадзілася ў таленавітых мазгох амэрыканскага мэханіка.
— Скажыце-ж, сябры, — сказаў ён, калі мы сядзелі адны ў нашым пакоі, — нам тут унізе і добра жывецца, і яда добрая, і жанчыну тут знайшоў такую, што любая ў Філадэльфіі і двух пэнсаў перад ёю няварта, а ўсё-ткі бывае, — я адчуваю, што хацеў-бы яшчэ разок пабачыць зямлю.
— Мы ўсе, магчыма, адчуваем тое самае, — сказаў я, — але я ня бачу, як вы спадзяваліся-б зрабіць гэта.
— Слухайце! Калі гэтыя кулі з газам могуць вынесьці весткі пра нас, то, магчыма, яны вынесуць і нас. Ня думайце, што я жартую. Я ўсё гэта ўжо