Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Калісь па лагчыне Пернавы—Эмбаху—Наровы цягнулася морская пратока з Рыскай затокі у Фінскую. Значыць тады Эстонія была востравам, падобным да тых, якія цяпер ляжаць на захад ад яе між Рыскай затокай і Балтыцкім морам. (Гэта так званае Моонзундзкае згуртаваньне астравоў. Паводле карты пералічы астравы, з якіх яно складаецца).

Берагі Эстоніі на фінскай затоцы досыць высокія, пакроеныя многалічнымі буктамі, выгоднымі для прыстою караблёў. Роўналежна з берагам Фінскай затокі цягнецца зрывістая, скалаватая прыступка, так званы глінт. У тым месцы, дзе з глінту сьцякае рака Нарова, стварыўся слынны Нароўскі вадаспад, у якім вада раптам падае з вышыні каля трох сажняў. Гэты вадаспад зьяўляецца важнай перашкодай для руху судзінаў па Нарове. Ніжэй яго на гэтай рацэ могуць плаваць ужо морскія караблі.

Люднасьць Эстоніі складаецца з эстонцаў (або эстаў), якіх даўныя славяне звалі чудзьдзю. Сваім абліччам і мовай эстонцы нагадваюць фінаў Фінляндыі. Паводле культуры яны стаяць ніжэй за фінляндцаў, але значна перавышаюць маскоўцаў. Простадушныя, працаздольныя і прыхільныя да асьветы эстонцы жывуць аднак бедна, бо да апошняга часу на сваёй баць. каўшчыне ня мелі сваёй уласнай зямлі і мусілі працаваць, як парабкі, на маёнтках нямецкіх баронаў або на фабрыках нямецкіх багатыроў.

У першыя часы сярэдніх вякоў яны займаліся паляўніцтвам і рыбацтвам і жылі ў будках, падобных да самаедзкіх