Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жаці, або яшчэ радзей шнур аўса, ячменю ці бульбы. Ральніцтва тут ня надта пашырана. Нават гадоўля быдла мае меншую вагу, як у Паўднёвай Швэдзіі або у Норвегіі. Галоўнае багацьце краю―лес. Павал лесу, дастаўка яго на рум і сплаў па рэках даюць галоўны даход нямногалічным насельнікам. На лясным багацьці грунтуецца і фабрычная прамысловасьць. Над кожнай ракой, асабліва ля вусьцяў яе, ёсьць фабрыка, на якой апрацоўваецца дрэва―пільня, палерня, або фабрыка сернічак. Пакуль што запасы лясоў яшчэ вельмі вялікія, так што нават культурныя швэды не паклапаціліся аб правільнай лясной гаспадарцы, і лес высякаюць старасьвецкім спосабам; толькі там, дзе яго лёгка можна даставіць на рум.

Другой крыніцай багацьця краіны зьяўляюцца руды. Асабліва тут многа жалезнай руды на поўдні каля места Данэмора і на поўначы каля мястэчка Гэліварэ. Па чыгунках, якія злучаюць Гэліварэ з Стокгольмам і з норвэскай прыстаньню Нарвік, руда вывозіцца за межы. На поўдні каля м. Фалунь здабываюць медзь, а яшчэ далей на поўдзень каля м. Салі знаходзяць нават серабро. На жаль, адсутнасьць каменнага вугалю затрымоўвае апрацоўку руды, якую вывозяць пераважна ў неапрацаваным стане.

Бедная прырода перашкаджае згушчэньню люднасьці ў краіне. Лепей залюднены толькі ўзьбярэжжы Батніцкай затокі і паўднёвыя акругі. У сярэднім гушчыня залюдненьня такая самая, як у Норвэгіі (меней за 10 ч. на 1 кв. клм.). Даўныя насельнікі краіны―лапары, паўсюды, за выключаньнем самых недаступных куточкаў на поўначы, замяніліся шведамі. У адзнаку ад Паўднёвай Швэдзіі тут швэдзкія сяляне ўладаюць досыць вялікімі кавалкамі зямлі, і самі здаюць зямлю ў арэнду безьзямельным "торпарам". Насельнікі жывуць як па вёсках, гэтак і па хутарох; гарадоў мала, найболей выдатныя з іх, напрыклад, унівэрсытэцкі горад Упсаля (29000 нас.), сустракаюцца толькі на поўдні, ужо ў блізкім суседзтве з Стокгольмам.

Лапаршчына займае самую пустынную, бедную частку Фінска-Скандынаўскага масыву, тую частку, што ляжыць па-за падканцавосным колам на Кольскім паўвостраве і на пярэсмыку, які злучае гэты паўвостраў з Скандынаўскім. На захадзе Лапаршчына дасягае да Норвэскіх фіельдаў і пакрысе зьніжаецца на ўсход, пераходзячы ў скалаватую нізіну. На Кольскім паўвостраве аднак сустракаюцца зноў асобныя горы значнай вышыні асабліва каля возера мандры (гара Умптэк 1220 м., Лявагор 1120 м.). Як і ў Паўночнай Швадзіі, тут вельмі многа вазёр, з якіх некаторыя (Энарэ, мандра) дасягаюць значнай велічыні.

Клімат краіны халодны, нявыгодны для жыцьця чалавека.

У мястэчку Карэсуандо сяр. тэмп. году -3°, сярэдняя студзеня-14,7°, ліпеня +12,1°.

У некаторых мясловасьцях маразы ўзімку дасягаюць часам да -47°, ажно ў тэрмомэтры замярзае жывое серабро. Лета даволі цёплае, але часамі і ўлетку здараюцца маразы. Грунты, якія й тут ляжаць тонкім пла-