Перайсці да зместу

Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дзеных пераважна з вапнякоў. На ўсходзе знаходзіцца ўклад Балканскіх горных зморшчаў, а імя якіх атрымаў свой назоў увесь паўвостраў. Паміж гэтых двох укладаў маладых зморшчавых гор, па сярэдзіне паўвострава захаваліся магутныя старадаўныя горсты, падобныя да горстаў Паўночна-Заходняй Эўропы, або да гор, што атачаюць Кастыльскае плоскаўзвышша.

Клімат Балканскага паўвострава параўнаўча сухі, асабліва ў сярэдзіне і на ўсходзе. Зіма там халодная, сьнежная, лета сухое, сьпякотнае. Толькі па ўзьбярэжжах, пер за ўсё на ўзьбярэжжах Адрыятычнага ды Эгэйскага мораў, клімат запраўды падзваротнікавы, з цёплай дажджыстай зімой. Па гэтых узьбярэжжах растуць макісы і вечназялёныя дрэвы. (Успомні, якія вечназялёныя расьліны трапляюцца ў Паўднёвай Эўропе). Раўніны ўнутраных частак паўвострава пакрыты стэпавай расьліннасьцю, схілы гор - лясамі, а вярхі гор - лугамі, сочнымі на гранітах і лупнякох, убогімі на вапнавых скалах.

У горных лясох краю захавалася шмат розных дзікіх жывёл, якіх ужо мала засталося на захадзе нашае часткі сьвету: мядзьведзяў, ваўкоў, серн і г. д.

Мал. 35. — Народы Балканскага паўвострава.


Мал. 35. — Народы Балканскага паўвострава.

Блізкасьць Балканскага паўвострава да Азіі адбіваецца на яго расьлінным і зьвярыным сьвеце, усё роўна як блізкасьць Афрыкі адбіваецца на стварэньнях Пірэнэйскага паўвострава. Між іншым тут сустракаюцца шакалы і гіэны, тыповыя зьвяры пустынь Заходняй Азіі.

Аддзелены ад Азіі толькі вузкімі пратокамі, лежачы на самай кароткай дарозе з Заходняй Азіі толькі вузкімі пратокамі, лежачы на самай кароткай дарозе з Заходняй Азіі ў Заходнюю Эўропу, Балканскі паўвостраў адразьняецца ад Пірэнэйскага і Апэнінскага перш за ўсё рознастайнасьцю свайго насяленьня. Дзесяткі народаў пераходзілі праз гэтую старану, мяшаліся з тубыльцамі і пакідалі тут свае ўплывы. Рознастайная паверхня паўвострава дапамагала захаваньню пляменьневых асаблівасьцяй тутэйшых народаў і ўтварэньню асобных невялікіх самастойных дзяржаў. Паводле пахаджэньня сучаснай люднасьці і яе асаблівасьцяй Балканскі паўвостраў