——— 42 ———
Паводле асаблівасьцяй прыроды й люднасьці Пірэнэйскіх паўвостраў можна падзяліць на 7 краін: 1) уклад Пірэнэйска-Кантабрыйскіх зморшчавых гор; 2) асяродкавае Кастыльскае плоскаўзвышша; 3) Арагонская нізіна; 4) Усходняя Гішпанія; 5) уклад Гранадзкіх зморшчавых гор; 6) Андалюская нізіна і 7) Португальскае ўзгор’е.
Пірэнэйска-Кантабрыйскі ўклад зморшчавых гор займае паўночную шырокую мпаласу Пірэнэйскага паўвострава, усходняя частка якой мае назоў Пірэнэяў. Шырокай сьцяной Пірэнэі адгароджваюць Пірэнэйскі паўвостраў ад контынэнту. Зубкаватыя вярхі Пірэнэяў, як, напрыклад, Пік-Анэта ў сугор’і Маладэта (3404 мэтры над роўнем мора), дасягаюць вельмі значнай вышыні і апрануты коўдрай вечнага сьнегу. З вечных сьнягоў утвараюцца пакрысе ледавікі, ледавікі спаўзаюць па горных далінах, растаюць і даюць пачатак нязьлічаным горным струменям. Працяг Пірэнэяў — Кантабрыйскія горы — цягнуцца па беразе Біскайскай затокі, якая тутака ўразаецца ў сухазем’е тысячамі вузкіх і даўгіх буктаў, выгодных для прыстою караблёў. (Берагі, зрэзаныя такімі буктамі, як тут, завуцца рыасавымі). Паўночныя схілы Пірэнэйска-Кантабрыйскіх гор адзначаюцца панаваньнем моцных вільгатных вятроў, што дзьмуць з акіяну, з Біскайскай затокі і прыносяць шмат ападкаў. З гэтай прычыны паўночныя схілы мацней разьедзены вадой, круцей і багацей горнымі рэчкамі, чымся сухія, павернутыя ў бок сухазем’я паўднёвыя схілы ланцуга. Глыбокія горныя катліны чаргуюцца ў Пірэнэях з высокімі хрыбтамі; адвесныя, зрывістыя сьцены зьмяняюцца бяздоньнямі. У падгор’ях Кантабрыйскага ўкладу каля берагоў Біскайскае затокі і ў паўночных прыгор’ях Пірэнэяў растуць дубовыя, букавыя й каштанавыя гайкі; вышэй на схілах трапляюцца бярозы і наагул дрэвы пераважваюць такія, якія ўзімку страчваюць сваёй лісьце. Высока ў горах, ніжэй сьнегавой мяжы, распасьціраюцца багатыя горныя лугі з зялёнай, сочнай травой.
Наадварот, на паўднёвых схілах клімат сухі, ападкаў выпадае мала, лясоў бязмаль-што зусім няма, а паша скудная, гожая хіба толькі для авечак ды коз. Дзе-ні-дзе трапіш толькі каліва палыну і так званай травы-эспарто.
Паўночныя схілы паводле клімату болей падобны да Паўночна-Заходняй Эўропы, паўднёвыя — адзначаюцца тыповымі для Паўднёвай Эўропы летнімі сухменямі. На паўночных схілах, дзякуючы мернаму ды вільгатнаму клімату, бяз штучнага абвадненьня магчыма ральніцтва. У далінах і ў падгор’ях насельнікі краіны сеюць кіяхі ды пшаніцу, каля
каля 320.000 кв. клм. з 1105 тыс. насельн.). Да Португаліі належаць астравы Мадэра і Азорскія ў Атлянтычным акіяне, а-вы Зялёнага Рогу і Бісагос каля заходняга берагу Афрыкі, Португальская Гвінэя, Португальскі Конго, астравы Сан-Томы і Прынчыпэ ў Гвінэйскай затоцы і значныя колёніі ў Паўднёвай Афрыцы: Мозамбік на захадзе і Ангола на ўсходзе. У Азіі португальцы валадаюць маленькімі мястэчкамі — гандлёвымі станцыямі ў Індыі (Гоа, Даман, Дыу), горадам Макао ў Кітаі ды паловай вострава Тымора ў Малайскім згуртаваньні астравоў. (Усяго 2083 тыс. кв. клм. і 9210 т. нас.).