Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

——— 73 ———

соў засталіся паўсюды раскіданыя лёдам морэны, ад тых-жа часоў захаваліся ў Альпах вазёры. (На высокіх горах, дзе ледавік цярушыў скалы, вазёрамі зрабіліся яміны, вышчарбленыя лёдам; у прыгор’ях вазёрамі зрабіліся яміны між морэнавых грудоў і ўзгоркаў).

Цяпер вечныя сьнягі ляжаць толькі на самых высокіх горах (вышэй за 2500—3200 мэтраў над роўнем мора).

На паўночных і заходніх схілах сьнегавая мяжа ляжыць значна ніжэй, чымся на цёплых і сухіх схілах паўднёвых (чаму?).

На высока лежачых катлінах сьнягі пакрысе ператвараюцца ў зерналёд, той з свайго боку — у лёд, а лёд спаўзае па горных далінах на ніз, значна ніжэй сьнегавой мяжы і растае аканчальна толькі там, дзе ўжо сьпее збожжа і растуць лясы. Там, дзе канчаюцца ледавікі, з расталага лёду ўтвараюцца рэчкі ды рэкі, шпаркія, бурныя, багатыя на вадаспады і парогі. Паволі, але бязупынна ледавікі ды рэчкі руйнуюць вярхі гор і пераносяць адломкі скал на ніз у суседнія раўніны.

Мал. 23. — Краявід у Бэрнскіх Альпах.


Мал. 23. — Краявід у Бэрнскіх Альпах.

Апроч гэтых павольных зьмен у выглядзе паверхні, часамі адбываюцца раптоўныя зьмены, якія ня мала шкодзяць насельнікам стараны. Такімі раптоўнымі зьявішчамі бываюць сьнегазвалы (лавіны), або неспадзяваныя абвалы брыл горнага сьнегу; муры, або страшэнныя струмені гразі, жарствы і каменьня, якія сьцякаюць з гор пасьля ўлеваў; нарэшце горныя абвалы вялізных скал, ужо раней падмытых вадой або падточаных лёдам. Гэтыя раптоўныя звалы сьнегу