Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

надышлі ўкраінцы, якія хутка абукраінілі сэрбаў. У XІX в. пачаліся навуковыя досьледы Данеччыны. Выявілася, што данецкі вугаль па сваёй якасьці ня слушчае ангельскаму, і ўва ўсёй Усходняй Эўропе няма такіх багатых пакладаў вугалю, як у Данеччыне. Аднак адсутнасьць дарог і малалюднасьць ды някультурнасьць краіны перашкаджалі распрацоўцы гэтага батацьця. Ня гледзячы на дастатнасьць таннага падземнага апалу, мясцовыя сяляне зусім не зварочвалі на яго ўвагі і нават свае хаты агравалі сушаным прасаваным гноем-кізяком. Толькі гадоу 50 назад тут закладаюцца першыя шахты, адчыняюцца першыя гуты і фабрыкі. На працу ў капальнях і на фабрыках пачалі зьбірацца працоўныя людзі з усіх канцоў Усходняй Эўропы, спачатку ўкраінцы, потым беларусы, маскоўцы.

Перад вайной у Данеччыне здабывалася болей за мільярд пудоу вугалю, гэта значыць прыблізна ⅔ усёй колькасьці гэтага апалу, здабыванага ў межах даўнай Расійскай імпэрыі. Тутака знаходзяць вугаль розных гатункаў: як чысты, найлепшы антрацыт, гэтак і так званы тлусты вугаль і г. д. Апроч таго ёсьць у Данецкім грудзе і жалеза, і кінавар, і руда жывога серабра, і волава, і цынк, і медзь, і нават серабро. Рудні чаргуюцца з капальнямі і даюць заработкі тысячам людзей; Данеччына — адзіная частка Украіны, дзе нетракапальная і фабрычная прамысловасьць мае большую вагу, як сельская гаспадарка. Шмат знаходзяць у Данеччыне і каменнай солі; шмат у якіх месцах з-пад зямлі на паверхню выцякаюць салоныя крыніцы, а з вады гэтых крыніц простым выпарэньнем можна атрымаць чыстую звычайную соль.

Гарадоў на Данеччыне пакуль што ня лішне многа, але ў апошнія часы лік іх хутка павялічваецца, асабліва з таго часу, як краіну пераразалі густой сеткай чыгунак. На падставе гандлю вугалем і рулой хутка растуць усе пасёлкі пры станцыях чыгунак, асабліва пры вузлавых станцыях. Гарадамі пасьпелі зрабіцца шмат якія капальні і гуты, якія раней ляжалі ў голым бязьлюдным стэпе.

Адным з важнейшых гарадоў краіны зьяўляецца Лугань (або Луганск, 58 тыс. нас.) з вялікімі жалезнымі гутамі, з вырабам машын, лекомобіляў і г. д. Асяродкам здабываньня солі з салоных крыніц ёсьць здароўніца Славянск, пабудованы яшчэ сэрбамі. Каменная соль і жывое серабро здабываецца ў ваколіцах Бахмуту (29 тыс. нас.), які цяпер зрабіўся адміністрацыйным асяродкам краіны; найлепшы антрацыт — у Грушаўцы. На поўдні краіны на рацэ Кальміюс ляжыць Юзаўка (32 тыс. насельн.), таксама важны асяродак здабываньня каменнага вугалю і апрацоўкі жалеза. У Юзаўцы знаходзіцца самая даўная з сучасных гут Данеччыны, пабудованая яшчэ ў 1871 годзе.

Паводле проэкту электрыфікацыі СССР у Данеччыне мусяць працаваць 4 вялікія электрычныя станцыі, якія будуць карыстацца горшымі гатункамі мясцовага вугалю і па дроце будуць перадаваць электрычную энэргію далёка на суседнія фабрыкі, гуты і капалья.