Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ды, тут здараюцца неўраджаі, але яны з дастаткам папаўняюцца надмерамі збожжа ў звычайныя гады. Як і паўсюды на Украіне, тутака сеюць пшаніцу і жыта, проса, кіяхі, цукровыя буракі, табаку. Вялікія прасторы засяваюць сонечнікам, сеюць і каноплі. Параўнаўца з Сярэдняй Украінай тут большую вагу маюць саматужныя промыслы: ганчарства, шавецтва, ткацтва і г. д.

Да ХVІІ веку Слабажаншчына была блізка-што бязьлюднай краінай. Потым сюды пачалі надыходзіць уцекачы з тэй часткі Украіны, якая належала тады да Польшчы. Яны пабудавалі тут свае хутары і вёскі-"слабоды". Спачатку тутэйшыя насельнікі карысталіся самаўрадам і лічыліся вольнымі казакамі, але адначасна з зьнішчэньнем самаўраду ў Сярэдняй Украіне маскоўскі ўрад абвясьціу Слабажаншчыну неаддзельнай часткай Маскоўшчыны.

Побач з украінцамі ў Слабажаншчыне жыве шмат маскоўцаў. Часамі ў аднэй і тэй самай слабадзе белыя гліняныя, пашмарованыя вапнай ляпянкі ўкраінцаў чаргуюцца з шэрымі драўлянымі хатамі расійцаў. Першыя раскіданы ў маляўнічым беспарадку і хаваюцца ў зеляніне кветнічкаў і садоу, другія цягнуцца вуліцай і адзначаюцца шэрым аднатонным выглядам.

Украінцы аднак паўсюды становяць большасьць. Параўнаўча з іншы. мі ўкраінцамі слабажанцы адзначаюцца энэргіяй, нахілам да прамысловасьці і гандлю, большай дзеяльнасьцю, рухавасьцю.

Сярод паселішчаў пераважваюць так званыя слабоды — вялікія многалюдныя вёскі з некалькімі тысячамі насельнікаў у кожнай, раскіданыя па рэчных далінах і ярох. Насельнікі такіх слабол займаюцца пераважна ральніцтвам, радзей саматужнымі промысламі і лічацца сялянамі. Аднак некаторыя слабоды, што ляжаць каля вузлавых станцый чыгунак або ў якіх іншых выгодных па сваім палажэньні месцах, перавярнуліся у запраўдныя гарады. Гандаль і апрацоўчая прамысловасьць у такіх слабодах-гарадох пераважваюць над ральніцтвам. Наадварот, шмат якія павятовыя гарады, якія ляжаць далёка ад сучасных дарог, фактычна зьяўляюцца нëскамі, а насельнікі іх займаюцца амаль-што выключна вясковымі заняткамі.

Сталіцай Слабажаншчыны, а цяпер і сталіцай УССР, зьяўляецца Харкаў (311 тыс. насельн.). У XVІІ в. гэта быў маленькі казацкі хутар, але, лежачы на скрыжаваньні дарог, па якіх везьлі свае тавары даунаўкраінскія чумакі, ён хутка зрабіўся важным гандлёвым местам. Цяпер, злучаны чыгункамі з Масквой, Киевам, Крымам і Донам, Харкаў зьяўляецца самым багатым гандлёвым асяродкам Усходняй Украіны. На буйных кірмашох адбываецца бойкі гандаль воўнай, скурамі, алеем, салам, быдлам і збожжам. 3 Масквы, Ленінграду і Польшчы на гэтыя кірмашы прывозілі крамніну, з Уралу—жалеза і г. д. У апошнія перад вайной гады ў Харкаве пабудавалася шмат розных фабрык, цукраварань і буйных пара-