Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Асабліва бойка гандлюе з Беларусьсю Крамянчуг (56 тыс. насельн.), які ляжыць на Дняпры ў тым месцы, дзе канчаецца правільны параходны рух па гэтай рацэ. Ніжэй Крамянчуга дняпроускае рэчышча сьціснута гранітнымі скаламі, якія часта ўлетку перашкаджаюць руху параходаў, барак і бярлін.

На паўночны усход ад Крамянчуга на прытоцы Дняпра Ворскле ляжыць Палтава (88000 нас.). культурны асяродак левабочча, адзін з найважнейшых асяродкаў украінскага нацыянальнага руху.

У Чарнігаўшчыне найважнейшы горад — Нежын (34000 нас.), слынны сваім вышэйшым гісторыка-Філелегічным інстытутам і гандлем гароднінай (асаблівай славай карыстаюцца нежынскія гуркі).

Слабажаншчына ляжыць на ўсход ад Левабочнай Украіны і абымае узвышшы на вадападзеле Дона і Дняпра. Узвышшы гэтыя становяць паўднёвую частку вялікага Сярэдня-Рускага ўзвышша і складаюцца з пазем. ных дауна-морскіх адкладаў, пакрытых пластом лёзсу. Даліны рэк тут глыбей урэзаліся ў грунт, як у Левабочнай нізіне, пашматалі ўсё узвышша і дадаюць яму выгляд узгаркаватай, а месцам бязмаль-што горнай краіны.

Зіма тутака яшчэ халаднейшая, як у Сярэдняй Украіне (студзень мае сярэднюю тэмпэратуру -8°,-10°); ападкаў па схілах узвышша выпадае яшчэ досыць для таго, каб там маглі расьці дубовыя лясы. Прыблізна 10% усёй паверхні пакрыта лясамі, рэшта — даўнейшы стэп — зьяўляецца багатай бязьмежнай нівай з тлустай чорназемнай глебай. Часамі, у сухія га-