Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

важнай дарогай на ўсход; трохі вышэй у Дняпро ўліваецца Прыпяць, галоўная з правых прытокаў Дняпра, важная дарога ў Заходнюю Эўропу. З даўных часоў тут, у сталіцы даўна-Ўкраінскай дзяржавы, адбываўся абмен тавараў паміж захадам і ўсходам, паміж поўднем і поўначчу Эўропы. Сюды зьяжджаліся гандляры з Скандынавіі, Польшчы, Нямеччыны, Італіі, Бізантыі, Арабні і нават з індыі. Але пасьля татарскага надыходу, з заняпадам Украінскай дзяржавы, заняпала й сталіца гэтай дзяржавы. Толькі ў апошнія перад вайной гады Кіеў зноў набыў вялікую гандлёвую вагу; тут скрыжаваліся важныя чыгункі, аджыла прыстань на Дняпры, аднавіўся і гандаль. У лютым у Кіeвe адбываецца важны так званы кантрактавы кірмаш, на якім падпісваюцца дагаворы на дастаўку збожжа, жывёлы, цукру і г. д.

У сучаснай Украінскай рэспубліцы Кіеў бязумоўна зьяўляецца галоўным асяродкам украінскага руху і ўкраінскай культуры. Вышэйшыя школы гораду, даўней расійскія, цяпер пачынаюць пакрысе пераварачвацца на ўкраінскія.

Старасьвецкія цэрквы і кляштары Киеву, асабліва-ж слынная пячорская лаура, прынаджваюць сюды многа богамольцай з розных канцоў Усходняй Эўропы.

На паўднёвы захад ад Киеву ляжыць значнае гандлёва-прамысловае места Белая-Цэркаў (38 тыс. насельн.) з вялікімі цукраварнямі. Да рэволюцыі гэты горад зваўся мястэчкам, але сярод так Званых мястэчак быў найвялікшым.

На захад ад гэтага места, прыблізна ў асяродку Правабочнай Украіны ляжыць Бярдычаў (44 тыс. насельн.), які вядзе бойкі гандаль коньмі і мае некаторае прамысловае значэньне.

На поўнач ад Бярдычаву на Валыні ляжыць Жытомір (64 тыс. насельн.). Гэты горад зьяўляецца пасярэднікам у гандлі багатага лесам Палесься і багатага збожжам украінскага лесастэпу.

На Падольскім плоскаузвышшы вялікіх гарадоў мала. Найважнейшыя пункты там: Віньніца (51 тыс. насельн.), гандлёвы асяродак гэтай акругі, і Каменец (33 тыс. насельн.), старасьвецкі горад з прыгожым замкам — старой турэцкай крэпасьцю — наверсе аднаго з узгоркаў.

Левабочная Украіна ляжыць на левым беразе Сярэдняга Дняпра і зьяўляецца нізінай, якая злучае Палескую катліну з Чорнаморскай нізінай. Як і Правабочная украіна, Левабочная складаецца з паземных морскіх адкладаў, прыкрытых ледавіковым навалам, а на самай паверхнілёзсам. Як і там, лёэсавая ледзь хвалістая паверхня разьедзена тут раўчакамі, ярамі далінамі рэк (якіх?). Але тут нідзе дно гэтых раўчакоў і далін не дасягае да спрадвечных гранітных і гнейсавых скал.

Клімат тут сушэйшы, як на Правабоччы (ападкаў меней за 500 мілім.), лета бязмаль такое-ж гарачае, але зіма значна халаднейшлая (сярэдняя