Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нейшы ўплыў маскоўцаў. Агулам кажучы, марыйцы адзначаюцца плескаватым носам, выдатнымі скуламі і вузкім разрэзам вачэй. Большасьць марыйцаў, што жыве на левым беразе Волгі, займаецца паляваньнем, пчалярствам і сыбацтвам, ня любіць ваджацца з зямлёй і ня можа добра гаспадарыць. Марыйцы лічацца праваслаўнымі, але шануюць і Магомета і сваіх старых паганскіх багоў, якіх часамі блытаюць з праваслаўнымі сьвятымі.

На паўднёвым захадзе Казаншчыны, на правым беразе Волгі між Сурой і Сьвіягай, жывуць чувашы, народ Фінскага пахаджэньня, але ататараны, запазычыўшы ад татараў большую частку слоў сваёй мовы. Ад расійцаў чувашы запазычылі праваслаўную веру, але, як і марыйцы, яны захавалі шмат паганскіх звычаяу і поглядаў. Кволыя і няўклюдныя на погляд, чувашы аднак жывуць досыць заможна, старэкна вырабляюць зямлю і сваёй працавітасьцю перавышаюць усіх сваіх суседзяў: маскоўцаў, марыйцаў, татараў і нават мардоўцаў.

З 1839 г. ў чуваскіх школах выкладаецца родная мова, і цяпер на чуваскай мове напісана ужо досыць багатая літаратура, пераважна рэлігійнага зьместу, бо аб такой літаратуры болей за ўсё клапаціўся расійскі ўрад да революцыі.

У сярэдзіне і на ўсходзе Казаншчыны большасьць насельніцтва складаецца з казанскіх татараў, якія па гарадох Маскоўшчыны распаўсюджыліся далека за межы краіны. За межамі яны займаюцца гандлем, купляюць і прадаюць старую вопратку, працуюць, як парабкі, хурманы, грузчыкі і г. д.

У Казаншчыну татары надышлі ў ХІІІ в., ататарылі камскіх балгараў і частку прыволскіх фінаў, якія жылі тут раней, а на месцы багатага Балгарскага царства, што панавала тут з Х да ХІІІ В., залажылі яшчэ болей магутнае Казанскае царства. Толькі ў ХVІ в. расійцы захапілі Казань і зруйнавалі Казанскую дзяржаву, але знайшлі тут сталую самастойную культуру. Выгоды географічнага палажэньня Казаншчыны на

скрыжаваньні дарог з поўначы (Кама), з захаду (Вышняя Волга) і з паўдня (Ніжняя Волга) дапамаглі татарам дасягнуць такога экономічнага і культурнага разьвіцьця, што расійцы ня здолелі іх амаскаліць.

Татары ўпарта баранілі сваю культуру ад расійскіх уплываў. У сваёй вопратцы, звычаях і поглядах яны захавалі поўную незалежнасьць ад расійцаў. Магомэтанская вера, якой трымаюцца татары, забараняе есьці сьвініну, але яны ня грэбуюць затое канінай. У кожнай татарскай вёсцы ёсьць мячэць і школа-мэдрэсэ, у якой дауней мясцовы мула вучыў дзяцей паарабску; з часам у школах пачала выкладацца татарская мова. Ужо ў канцы XVІІІ в. зьявілася і пачало пашырацца самастойнае татарскае пісьменства.

Пасьля рэволюцыі Казаншчына падзялілася на тры самаўрадныя часткі: Татарскую самаурадную рэспубліку на усходзе (2504 тыс. насельн.),