Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так, напрыклад, Казань даўней стаяла на самым беразе Волгі, а цяпер Волга цячэ за 5 вёрст ад яе, і толькі ў час разводзьдзяў волская вада дасягае да прадмесьцяў Казані.

На поўначы краіны удоуж левага берагу Волгі між Вятлугай і Камай грунты складаюцца з нанесеных Волгай пяскоў. Ніжэй Камы, на ўсход ад Волгі, ляжаць адклады прэснага возера, якое там калісьці было і, мусі-быць, мела сувязь з Касьпійскім возерам. Удоўж правага берагу Волгі на паверхні ляжыць лёэс. Ледавіковых адкладаў у Казаншчыне няма.

Клімат краіны параўнаўча з кліматам іншых мясцовасьцяй, якія ляжаць каля берагоў Волгі, найболей халодны.

Сярэдняя гадавая тэмпэратура ў Казані +3° Ц., студзень там мае сярэднюю тэмпэратуру -13,8°, лілень +19,6°.

Вясна тут пачынаецца пазьней, як на вышнявіне і на нізавіне Волгі. З гэтай прычыны Волга тут узьнімаецца на тыдзень пазьней, як там. Ужо па волскай вышнявіне ідзе крыга, а сутока Волгі з Камай застаецца пад лёдам. Крыга вышнявіны забіваецца пад лёд, утвараецца лёдавы затор, і вада не знаходзіць сабе дарогі, выходзіць з берагоў і залівае ваколіцы. У травені ровень вады у Волзе на 4-6 сажняў вышэй, як улетку.

У Казаншчыне яшчэ могуць расьці ліставыя дрэвы, прынамсі каля берагоў Волгі; гэта, можна сказаць, самы ўсходні куток пасу зуролэйскага мяшанага лесу. Аднак ігластыя лясы тут ужо пераважваюць, асабліва на поўнач ад Волгі і Камы. На поўдні краіны лясоў вельмі мала, там іх павысякаў і расьцерабіў чалавек. Голы, або пакрыты нівамі, правы бераг Волгі становіць рэзкую процілежнасьць лясному леваму берагy.

У адзнаку ад іншых частак Маскоўшчыны ў Казаншчыне вялікарусы складаюць толькі меншасьць мясцовага насяленьня. Патомкі першапачатковых фінскіх насельнікаў краіны тут, галоўным чынам на захадзе краіны, жывуць яшчэ шчыльнай групай, а не астравочкамі, раскіданымі сярод прастораў, залюдненых вялікарусамі. Да прыволскіх фінаў тут належаць марыйцы або чэрамісы, якія залюдняюць пераважна левы бераг Волгі між Вятлугай і Ілецьцю.

Ужо ў XІІІ в. ноўгародзкія славяне залажылі на іх зямлі свае першыя асады, і з таго часу марыйцы знаходзяцца пад вечнай пагрозай асыміляцыі маскоўцамі з аднаго боку і татарамі з другога. Яны аднак упарта змагаліся за сваю незалежнасьць і нават яшчэ ў ХVІІ в. часамі паўставалі супроць маскоўскага ўралу і перарывалі зносіны між Масквой і Казаньню.

Малая частка марыйцаў жыве на правым беразе Волгі супроць вусьця Вятлугі. Гэта так званыя горныя марыйцы, якія адзначаюцца досыць высокім ростам, займаюцца пераважна ральніцтвам і падпалі пад мац-