Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

зьяўляецца Перм (68000 нас.), які ляжыць на Каме ніжэй сутокі гэтай магутнай ракі з сваёй уральскай прытокай ― Чусавой. Дзякуючы параходнаму руху па каме і чыгункам, што злучаюць горад з Ленінградам і Кацярынбургам, Перм зьяўляецца галоўным гандлёвым асяродкам Руднага Уралу. У час вайны тут адчыніўся унівэрсытэт, дый наагул гэта важны культурны цэнтр Уралу. У некалькіх верстах ад гораду знаходзіцца Мотовіліхінскі "завод" з вялізнымі гісэрнямі і фабрыкамі зброі.

Вышэй Пермі каля Камы ляжыць некалькі мястэчак, слынных здабываньнем солі з салоных крыніц. Да іх належаць Солікамск, Усольле, Ленва і Дзядзюхін. У Усольскім павеце знаходзяцца и галоўныя капальні каменнага вугалю на Урале каля мястэчка Луньнеўкі. Там будуецца вялікая электрычная станцыя, якая будзе задавальняць электр. энэргіяй ваколічныя капальні.

Паўднёвы або Башкірскі Урал складаецца з асобных ланцугоў, якія вахляром разыходзяцца з поўначы на паўднёвы усход, на поўдзень паўднёвы захад, і дасягае значна большай вышыні, чым Сярэдні.

На крайнім усходзе цягнуцца нявысокія ільменскія горы; бязмаль роўналежна ім цягнецца вадападзельны ланцуг Урал-Таў; далей на захад уздымаюцца яшчэ вышэйшыя ланцугі: Ірамель (1599 м. выш. над роўнем мора), Яман-Гаў (1642 м. н. р. м.), Зігальга, Урэнга і Таганай, з захаду да Паўднёвага Уралу прыгарнулася УФімскае плоскаўзвышша, на поўдні так званыя Губэрлінскія горы і плоскаузвышша р. Сакмары, на паўднёвым