Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Ужо ў XІV в. сюды надышлі ноўгародцы. У ХV в. краіна была далучана да Маскоўшчыны, а ў XVІ в. большая яе частка

была аддадзена гандляром Строгававым, якія адчынілі тутака саляварні. З таго часу пачалася шпаркая колёнізацыя краю. Сяляне-ўцекачы ад паноў, стараверы і звычайныя бараягі з Маскоўшчыны пачалі сяліцца сярод тутэйшых фінаў і мяшацца з імі. У часы Пётры Першага тут пабудавалася першая жалезная гута ("Няўянскі завод"), і залюдненьне Сярэднага Уралу пачало хутка пасоўвацца наперад. Часамі сялян Сярэдняй Маскоўшчыны сілком перасялялі на Урал і прымушалі працаваць на руднях і гутах. Пакрысе фінскія тубыльцы ― пермякі, часткай ваЦякі і зыране (на поўначы) бязмаль-што зусім разышліся ў грамадзе маскоўскага люду.

Значная частка уральскіх вялікарусаў жыве па так званых заводах. Гэта мястэчкі і пасёлкі, якія пабудаваліся каля рудняў, капальняў, гут фабрык і іншы раз маюць выгляд запраўдных гарадоў. Часта ў такіх заводах" жыве колькі дзесяткаў тысяч насельнікаў, ёсьць па некалькі фабрык, шмат крам і г. д.

У драбнейшых "заводах" заўсёды ў асяродку стаіць гута або фабрыка, каля якой гуртуюцца булынкі шпіталю, аптэкі, палац уласьніка фабрыкі, царква. Ад асяродку ўва ўсе бакі разыходзяцца простыя, даўгія, досыць частыя і шырокія вуліцы, абапал якіх стаяць маленькія, але прытульныя хаты працоўнага люду. Асабліва многа такіх заводаў на ўсходніх схілах ланцуга (чаму?).

У асяродку самай багатай прамысловай акругі ляжыць і самы вялікі горад краіны Кацярынбург (97 тыс. насельнікаў), злучаны чыгункамі з Сібірам, Паўднёвым Уралам і Паўночнай Маскоўшчынай. Гэта галоўны асяродак нетракапальнай прамысловасьці ў землях, залюдненых маскоўцамі і самы важны фабрычны горад краіны. У ім знаходзіцца буйная дзяржаўная фабрыка шліфаваньня дарагога каменьня і галоўныя ўстановы, што кіруюць ветракапальнымі промысламі, а ў адным з прадмесьцяў (Верх-Ісецкім заводзе) ёсьць адна з найвялікшых гісэрань. Навокала Кацярынбургу існуюць сотні "заводаў", з якіх некаторыя й цяпер ужо атрымалі назоў гарадоў. Самы вялікі з іх Ніжнятагільск (27000 нас.) пасьля рэволюцыі абвешчан горадам. Вялізныя гуты гэтага места апрацоўваюць жалезную руду, якую здабываюць побач у гары Высокай. У ваколіцах Ніжнятагільску ёсьць багатыя паклады мядзяных руд.

У будучыне прамысловасьць Сярэдняга Уралу мусіць карыстацца электрычнай энэргіяй, якая будзе вырабляцца на электрычных станцыях у Ягоршчыне каля Кацярынбургу і на р. Чусавой. Гэтыя станцы будуць ка рыстацца замест апалу сілай цякучай вады.

Заходнія схілы Сярэдняга Уралу маюць значна меней гарадоў і заводаун, чым усходнія. Нетракапальныя промыслы там адыходзяць на другі плян, затое большую вагу маюць лясныя заняткі. Галоўным горадам там