Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

болей вагі маюць чыгункі, якія разыходзяцца ад Бранску ў шасьцёх кірунках. Бранск адзначаецца буйной прамысловасьцю, галоўным чынам жалезаапрацоўчай. Асабліва вядома так званая бранская рэйка-пракатная фабрыка, адна з найвялікшых ува Ўсходняй Эўропе. Яна ляжыць у месьце Бежыца (20 тыс. насельн.) у ваколіцах Бранску. На поўнач ад Бранску здабываецца шмат жалезнай руды, існуе шмат гісэрань і рознастайных фабрык.

Паўночная Маскоўшчына.

Большую частку паўночнага ляснога пасу Ўсходняй Эўропы займае Паўночная Маскоўшчына. Гэта вельмі вялікая старана, пераважна нізінная, месцам роўная, месцам узгаркаватая з рядкай люднасьцю, якая стварылася праз злучэньне Фінскіх вершапачатковых насельнікаў з славянам, што надышлі сюды з Беларусі і Украіны.

Ледавіковы навал пакрывае гэтую старану таксама, як Беларусь і Надбалтыцкі край, і толькі на крайнім паўночным усходзе грунты складаюцца з адкладаў Ледаватага мора, якое насоўвалася туды ў ледавіковую эпоху.

Клімат Паўночнай Маскоўшчыны жорсткі, сухі, тыповы для Ўсходняй Эўропы. Асабліва халодныя тутака зімы. Лета досыць цёплае. Ападкау хапае. Параваньне вады з земнай паверхні малое, і з гэтай прычыны ў грунтох заўсёды многа вільгаці, так што балоты займаюць вялікія прасторы, а рэкі заўсёды маюць досыць вады. Лясы, якія пакрываюць старонку, затрымоўнаюць занадта хуткае раставаньне сьнягоў, якіх тут, дзякуючы сьцюдзёнай і трывалай зіме, набіраецца ў канцы зімы вельмі многа.

Дзякуючы лясом, веснавая вада пакрысе прасочваецца ў грунт і патроху папаўняе недахват вады у рэках. Тутэйшыя рэкі належаць да трох вялікіх вадазбораў: адны з іх бягуць у ледаватае і Белае моры, другіяу Балтыцкае мора, трэція-у Касьпійскае возера. (Пераглядзі па карце назовы гэтых рэк). Вадападзелы тут нявысокія, так што ў даўныя часы падарожнікі лёгка перацягвалі свае чаўны з аднаго вадазбору ў другі, а цяпер рэкі ўсіх трох вадазбораў злучаны суднаходнымі каналамі і складаюць адзіную рэчную сець.

Лясы Паўночнай Маскоўшчыны складаюцца пераважна з ігластых дрэў, але на паўднёвым захадзе да іх далучаюцца дубы, ліпы, вязы 1 іншыя шырокаліставыя дрэвы. Аднак многія расьліны, якія на Беларусі зьяўляюцца самымі звычайнымі, ужо ня могуць вытрымаць халадоў Паўночнай Маскоўшчыны. Так ніколі не сустракаецца граб, няма й таполяў, конскіх каштанаў, белых "акацый" (робініяў), якія зьяўляюцца прыгожай акрасай беларускіх гарадоў. Лясы чаргуюцца з імшарамі, а на крайняй поўначы зусім выціскаюцца імі, так што там пануе аднастайная бяз-