Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шмат калмыкоў што-год уходзіць на заработкі на Волгу або на раку Урал, дзе ловяць рыбу, або ў гарады.

Калмыкі не паддаюцца расійскім уплывам і моцна трымаюцца сваёй веры (будыйскай), сваіх даўных звычаяў і вопраткі. Пасьля рэволюцыі зямля калмыкоў зроблена самаўраднай Калмыцкай рэспублікай (99 тыс. кв. клм., 127 тыс. насельн.).

Калмыкі прышлі у Прыкасьпійскі стэп у XVІІ в. з Алтаю, адкуль іх павыганялі кітайскія магамэтане-дунганы. Выціснуўшы з краіны нагайскіх татар, калмыкі спачатку часта нападалі на суседнія расійскія паселішчы. Прыблізна праз паўтараста гадоу расійцы заваявалі Калмыцкія стэпы, пасьля чаго большасьць калмыкоў нарыхтавалася ў дарогу адваротна на Алтай. Аднак расійцы і кіргізы, якія жывуць у пустыні на

ўсход ад Волгі, загарадзілі ім дарогу, і толькі некалькі тысяч калмыкоў уцяклі на бацькаўшчыну продкаў.

Між Кумой і Тэракам на поўдзень ад калмыкоу жывуць даўнейшыя насельнікі краіны — нагайскія татары. Часткай яны жывуць асела, часткай як і даўней, вандруюць па стэпе. Як калмыкі, гэтак і нагайскія татары пакрысе выміраюць. Затое каля рэк, асабліва ў дэльце Волгі, хутка павялічваецца колькасьць расійцаў, якія жывуць, зразумела, асела, займаюцца рыбацтвам, баштанствам і гандлем.

Нізавіна Волгі вельмі багата на рыбу. Што-год тут ловяць каля 25-30 мільёнаў пудой воблы, селядцоў, тараноў, судакоў, самоў, ляшчоў і г. д. Радзей пападаецца каштоўная бяскосная рыба: сьцярлядкі ды асят. ры, ікра якіх лічыцца асабліва смачнай і каштоўнай стравай. Рыбу ловяць невадам, разьмяркоўваюць па гатунках, чысьцяць, соляць і сушаць ды