Перайсці да зместу

Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пашыраўся з такой шпаркасьцю, што пагражкаў выціснуць з сусьветнага рынку Ангельшчыну.

Апрача невялікай колькасьці вэндаў або сэрбау-лужычанаў, якія захаваліся ў межах краіны (у Лужычанскіх горах), большасьць насельнікаў гаворыць на сярэдня-нямецкіх гаворках. (На захадзе- верхня-франкскай, на ўсходзе-верхня-саксонскай). Ад адной з гэтых гаворак (верхня-саксонскай) паходзіць і сучасная пісьменная нямецкая мова. Так званыя сярэднія немцы адзначаюцца ад паўночных, асабліва ад прусакаў, вясёлым, жвавым характарам, прыхільнасьцю да поэзіі і музыкі, задаволенасьцю жыцьцём, волялюбнасьцю і демократызмам. Гарыстая паверхня Сярэдняй Нямеччыны перашкаджала праз доўгі час утварэньню тут буйных дзяржаў, і аж да гэтага часу тут існуе шмат асобных дробных дзяржаўных адзінак, якія ўваходзяць у склад нямецкай фэдэрацыі. Па сваім фізычным абліччы сярэднія немцы адразьняюцца ад паўночных цямнейшым колерам скуры, вачэй і валасоў і меншым ростам.

Тлумачыцца гэта падмешкай крыві кельцкіх народаў, якія даўней жылі ў Нямеччыне аж да вышнявіны Вэзэру і толькі з цягам часу анямечыліся.

Па вёсках жыве толькі меншасьць насельнікаў краіны ды й самыя вёскі тутака большыя, а хутары сустракаюцца радзей, як у Паўночнай Нямеччыне. Сялянскія панадворкі чатырохкутныя, па бакох панадворка будуюцца асобна пуні, гумны, ёўні і стайні. Хаты звычайна двохпаверхавыя, крытыя дахоўкай або гонтамі. Сярод гарадоў краіны сустракаюцца старасьвецкія нямецкія месты з вузкімі вуліцамі, старажытнымі 3-х паверхавым будынкамі, дахі якіх канчаюцца вострымі вярхамі і вежамі.

Мал. 64.-Вуліца з старасьвецкімі будынкамі ў нямецкім горадзе. (Браўншвэйг).

У апошнія гады пабудована шмат гарадоў сучаснага тыпу з шырокімі вуліцамі і пляцамі, вялізнымі многапаверхавымі камяніцамі і многалічнымі фабрыкамі.

Асабліва многа такіх гарадоў у каменна-вугальных акругах, дзе часта гарады, фабрычныя мястэчкі, рудні, гуты і капальні зрастаюцца, як у