дзе зямля вельмі каштоўная і засяваць збожжа няма рахунку. Па ураджайных раунінах (на ўсход ад Гарцу і ў вадазборы Вышняга Вэзэру) сеюць шмат цукровых буракоў, паўсюды грае вялікую ролю гародніцтва і садоўніцтва. Гадоўля жывёлы мае меншую вагу, як на Паўночна-Гэрманскай нізіне, але й тут трымаюць многа авечак, быдла (асабліва на плоскаўзвышшы Гэсэн), сьвіней (у Вэстфаліі, Турынгіі, Саксоніі). Вэстфальскія кумлякі вывозяцца адгэтуль і за межы, а сасіскі і каўбасы лічацца нацыянальнай патравай. Аднак усе сельскія заняткі могуць лічыцца толькі падсобнымі, як у нас падсобнымі пры ральніцтве зьяўляюцца саматужныя промыслы. Багацьце Сярэдняй Нямеччыны грунтуецца на нетракапальнай і фабрычнай прамысловасьці, якая тут пашырылася болей, як ува ўсіх іншых частках Гэрманскай стараны. Поплеч з Паўночна-Заходняй Ангельшчынай, Бэльгіяй і некаторым краінамі ў Злучаных Штатах Паўночнай Амэрыкі Сярэдняя Нямеччына зьяўляецца адней з галоўных прамысловых краін сьвету. Здабываньне каменнага вугалю адбываецца бязмаль-што па ўсёй кране, паклады яго раскіданы маленькімі і вялікімі акругамі паўсюды. Асабліва многа каменнага вугалю знаходзяць у вадазборы маленькай прытокі сярэдняга Рэну-рэчкі Рур, дзе яго здабываюць што-год. болей за 50 мільёнаў тон.
- Вялізныя запасы вугалю трапляюцца ў Саксонскіх Рудных горах, у Судэтах, у Паўночным Гэсэне, на крайнім захадзе каля Ахэну і ў нізінах, якія ўразаюцца ў краіну з поўначы, нібы затокі Паўночна-Гэрманскай нізіны, каля гарадоў Лейпцыгу і Кельну.
Большая частка тутэйшага вугалю патрабляецца на месцы буйнымі фабрыкамі Сярэдняй Нямеччыны, але многа яго вывозіцца й за межы. Жалезнай руды ў краіне таксама знаходзяць многа.
- Яе здабываюць ля р. Лян, прытокі Рэну, у Турынгіі, у Вэзэрскіх горах на поўнач ад горсту Гары.
Нідзе на сьвеце няма такой колькасьці цынку, як у Сярэдняй Нямеччыне (у Заўэрляндзе і навокала Ахэну), многа тут і волава (у Рэнскіх Лупняковых горах і ў Гарцы), цыны (у Саксонскіх Рудных горах), медзі (у Рэнскіх Лупняковых горах, у Гарцы і на ўсход ад яго). Вельмі вялікую вагу маюць паклады солі як звычайнай, гэтак і так званай "адкідной", на якой грунтуецца хімічная прамысловасьць Нямеччыны. (Найболей ведамы паклады солі каля Штасфурту на ўсход ад Гарну). Ёсьць у краіне і нафта (у Вэзэрскіх горах). Наагул Сярэдняя Нямеччына мае ўсё, што патрэбна для буйной сучаснай прамысловасьці, і зразумела, фабрыкі расьлі ў ей, асабліва перад вайной, як грыбы, а па колькасьці буйных гарадоў яна перавысіла нават Паўночна-Заходнюю Ангельшчыну. Паводле становішча жалезнай, хімічнай, баваўнянай і ваўнянай прамысловасьці краіна займае першае месца на контынэнце Эўропы. Выраб таннай вопраткі