З культурных расьлін на першы плян выходзяць жыта, авёс, бульба, якія даюць тутака добрыя ўраджаі нават на кепскіх грунтох, бо гэрманцы ўмеюць добра гнаіць зямлю, карыстаючыся як штучнымі, гэтак і прыроднымі гнаямі. Пшаніца, кіяхі і вінаграднік, якія зьяўляюцца галоўнымі расьлінамі Францыі, тут растуць горай і секцца пераважна на поудні. Затое цукровых буракоў тут сеюць яшчэ болей, як у Францыі; тут раней як-дзе навучыліся здабываць з іх цукер, і па вырабе цукру Гэрманія займае першае месца ў сьвеце. Вялікія прасторы засяваюцца лёнам, каноплямі, табакай, хмелем і г. д. і, як заўсёды пры палепшаных спосабах гаспадаркі, значны процант ральлі займаюць засевы кармавых расьлін: канюшыны, вікі, кармавых буракоў і г. д. З гэтай прычыны добрае становішча мае і гадоўля жывёлы самых лепшых гатункаў.
- Кароў трымаюць месцам ня толькі дзеля гною і малака, але і запрагаюць у плуг, у калёсы, у барану, як коней або валоў.
Па колькасьці сьвіней Гэрманія займае першае месца ў Эўропе, бо і бульбы, якой іх жывяць, тут зьбіраюць болей, як ува усіх іншых старонах зямлі.
Наагул усе галіны сельскай гаспадаркі маюць добрае становішча, але на спажыву вельмі густога насяленьня краю мясцовых спажыўных продуктау не хапае. Збожжа купляецца за межамі, а большасьць мясцовых насельнікау здабывае сродкі да жыцьця ад нетракапальнай і фабрычнай пра мысловасьці. У адзнаку ад суседніх старон, Францыі і Польшчы, Гэрманіястаронка пераважна прамысловая, а ня сельска-гаспадарчая. Сярэдня-Гэрманскія горы адзначаюцца найбагацейшымі пакладамі карысных мінэралау. Па колькасьці здабыванага каменнага вугалю Гэрманская старонка займае першае месца на Эўропэйскім контыненце і на усім сьвеце, адстае толькі ад Злучаных Штатаў і Брытанскіх астравоў. Па здабываньні жалезнай руды Гэрманская старана таксама адна з найбагацейшых, а па колькасьці цынку займае першае месца ў Эўропе. Апрача таго, тутака здабываюць шмат медзі, волава, солі, знаходзяць нават серабра болей, як дзе ў Эўропе. На вялізным багацыі вугалю й жалеза грунтуецца буйная фабрычная прамысловасьць краю. Болей за ўсё тут вырабляецца жалезных і хімічных тавараў, дужа добра стаяць баваўняная і ваўняная прамысловасьць, выраб вопраткі, скуры, паперы, цукру і г. д. Дзякуючы сваёй таннасьці і спрытнасьці гарманскіх гандляроу, тутэйшыя вырабы пакрысе пачалі выціскаць нават Ангельшчыну з сусьветнага рынку.
- Гэрманскія гандляры аб яжджалі амаль-што ўсе краіны зямлі, даведваліся аб патрэбах насельнікаў тых краін і потым на сваёй бацькаўшчыне выраблялі тое, чаго шукалі чужаземныя пакупцы. Такім спосабам пашыраўся і гандаль старонкі, які тут цесна зьвязаны з фабрычнай прамысловасьцю. Галоуныя гандлёвыя гэрманскія фірмы маюць свае фабрыкі і, наадварот, буйныя фабрыканты маюць сваіх гандлёвых агэнтаў за межамі бязмаль па ўсіх старонках сьвету.