Перайсці да зместу

Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кормяць сьвіней; паусюды трымаюць многа хатніх птушак, а ў ляндах пасьвяць авечак. Па берагох Біскайскай затокі ловяць рыбу-сардынак і ядобных сьлімакоў-вустрыц. З вінаграду вырабляюць слынныя бордоскія віны.

Палажэньне краіны між Атлянтыкай і Міжзем'ем на мяжы Францыі і Гішпаніі спрыяе гандлёваму значэньню краіны, але нявыгодная будова берагоў, пескаватых, плыткіх, недаступных для сучасных акіянскіх караблёу і аддзеленых ад сярэдзіны краю бязьлюднымі выдмамі і балотнымі ляндамі, перашкаджае морскаму гандлю. Толькі на Жырондзе морскія караблі знаходзяць месца прыстою каля гораду Бордо (у 1921 г. 267000 нас.), прыстань якога даступна для іх у час прыплыву. З Бордо вывозяцца найлепшыя гатункі бордоскіх він. Праз Бордо праходзіць важная чыгунка, якая пераразае Пірэнэі і злучае Парыж з Мадрыдам.

Мал. 53.-Лоў вустрыц каля берагоў Паўд.-Зах. Францыі.

На вышнявіне Гароны, у тым яе месцы, дзе ад гэтай рак адходзіць канал у Ліонскую затоку Міжземнага мора, ляжыць Тулюза (175000 нас.) з унівэрсытэтам і многалічнымі фабрыкамі, якія апрацоўваюць сельскагаспадарчыя продукты (асабліва там многа паравых млыноў).

Міжземнаморская Францыя абымае ўзьбярэжжа Ліонскай затокі Міжземнага мора і даліну ракі Роны ад яе сутокі з Саонай да вусьцяў. Большая частка гэтай краіны зьяўляецца нізінай, але й тут можна пра-