Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

р. Вяльлі. Гэтыя ўзгор‘і даходзяць найбольшай вышыні ў сярэдзіне краю, на левым беразе Вяльлі. Завялейскае ўзгор'е мае ўжо меншыя вышыні і пакрысе схінаецца да Наддзьвінскае Нізіны. Так сама і Віленскае ўзгор‘е, ў паўднёвай частцы, зьніжаецца, перахадзячы ў Наднёманскую пяшчаную раўніну.

Па Віленшчыне цячэ Вяльля і яе прытокі. На ўсходзе ў Віленскім пав. Вялья цячэ сярод балоцістых і лясістых берагоў. Дно яе тут гляістае, шырыня да 15 сажняў. У сярэднім цячэньні берагі Вяльлі падыходзяць да ўзгор‘я і робяцца ўсхонаватымі і высокімі, а дно моцна камяністым. Шырыня Вяльлі пад Вільняю даходзіць да 45 сажняў. Тутака ўжо Вяльля судаходная, толькі плаваньню перашкаджаець каменьне. Урэшце ніжэй Вільні, Вяльля выйшаўшы з Панарскіх цясьнінаў, вольна разьліваецца па раўніне і шырыня яе моцна павялічуецца. Мяйсцамі яна даходзіць 130 сажняў. З прытокаў Вяльлі трэба адзначыць Вяле́йку і Нарач. З большых прытокаў Нёмна ў Віленшчыне цякуць Бярэзіна і Марачанка.

У паўночнай часьці краю ляжыць досіць многа вазёраў. Азёры заходняе часткі ляжаць у зямлі заселенай ліцьвінамі і зьяўляюцца працягам сеткі морэнных азёраў Наддзьвіньня. У Беларускай-жа частцы ляжыць група вялікіх вазёраў (Нарач, Мядзіол, Сьвір), якія ўжо адзначаюцца ад тыповых морэнных сваймі роўнымі берагамі і закругленай формаю. К паўдню ад гэтае, групы азёраў, блізка што не сустракаецца.

Грунты ў Віленшчыне ляжаць найбольш супяшчаныя і сугліністыя, часта моцна камяністыя. Суглінкі пакрываюць узгор‘і, а супяскі ляжаць у больш паніжаных раўнінных мяйсцовасьцях, найбольш уздоўж верхняга цячэньня Вяльлі. На паўдні Ашмянскага павету, ў басэйне Бярэзіны і іншых правых прытокаў Нёмна, якія разам ствараюць цэлую сетку рэчак, ляжаць на вялікім прасторы пяшчаныя грунты, занятыя хваёвымі барамі аднэй з найболышых беларускіх пушчаў — Налібоцкай. Бары гэныя ў блізкасьці Нёмна зьмяняюцца досіць вялікімі балотамі. Значныя лясныя і балотныя прасторы знаходзяцца і ў Вялейскім павеце, паміж Вялейкаю і Маладэчынам. Апрача таго, па паўдні ад Вільні, як раз ля мяжы Беларусі з Літвою, ляжыць Рудніцка пушча, ля р. Марачанкі. Тут так сама пяшчаны грунт і хваёвыя бары, але сустракаецца яшчэ і некалькі вазёраў.

Клімат у Віленшчыне цёплы, вільготны і наагул мяккі, дзякуючы блізкасьці мора, асабліва-ж, на заходніх спадах узгор‘яў, найбольш адкрытых з боку мора. Гэтак у Вільні сяр. гад. тэмпаратура + 6, 7, а ападаў бывае звычайна 600 міллім., у ўсходніх частках Віленшчыны клімат робіцца крыху сушэйшым і сьцюдзянейшым.

Дзякуючы сваёй лясістасьці, вясковая Віленшчына заселена крыху радзей, чымся суседнія краі — Надзьвіньне, Менскае ўзгор‘е Горадзеншчына. За тое тут павырасталі месты і мястэчкі. Вя-