Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

напрыклад у Чэрыкаўскім павеце, адзіным лепшым спосабом комунікацыі.

Петраграда—Кіеўская шоса йдзець найбольш каля зялезных і водных шляхоў і дзеля таго мае меншае значэньне для Беларусі. Яна йдзе праз Невель, Віцебск, Воршу, Магілеў і Гомель.

Палявая дарога.

Найбольш шосаў у Горадзеншчыне, дзе яны пабудованы дзеля ваенных мэтаў. Тым часам ад іх вялікая карысьць і для гаспадарскага жыцьця краю.

Па заходняй Горадзеншчыне і Сувальшчыне ідзе ў розных кірунках больш дзесятка шосаў. Ад аднаго Беластоку шосы разыходзяцца ў 7-х кірунках. Найменш шосаў у Віленшчыне.

Гасьцінцы.

Па ўсёй Беларусі йдуць, злучаючы гарады між сабою, даўнейшыя пачтовыя дарогі — гасьцінцы. Яны па большай часьці досіць выгадны для руху, маюць значную шырыню, добра ўтрыманы. Гасьцінцы з бакоў звычайна абсаджаны бярозамі. Гэтыя безканечныя прысады са старых бяроз робяць вельмі прыемнае ўражаньне на падарожных. Ды і папраўдзе яны шмат упякняюць гасьцінец і робяць яго выгаднейшым.