Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў зьвязі з Польшчаю, адабрала назад тое, што заваяваў Васіль III і Іван IV, адабрала Смаленск і ізноў давяла мяжу Літвы-Беларусі да яе прыроднага палажэньня. Па Дэўлінскаму замірэньню мяжа паміж Масквою і Літвою праходзіць па Дзясьне і верхняму Дняпру — значыцца па тэй мяжы, якая і цяпер дзеліць Беларускі Народ ад Маскоўскага. Узноў Беларусь злучылася, але не надоўга. Пасьля цяжкіх войнаў, па Андрусаўскай згодзе Маскоўшчына ізноў адабрала Смаленшчыну і Чарнігаўшчыну. Мяжа ўстаноўлена была акуратна па цяперашніх усходняй і паўночнай межах Магілеўскае і Віцебскае губэрняў.

У гэткім стане аставалася Беларусь ажно да разьдзелаў Польшчы. Па першаму разьдзелу (1772 г.) Масква забрала паў-