Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

замяніць нашай прамысловасьці чорнае золата — каменны вугаль. Махавы торф найбалей сустракаецца на поўначы Беларусі, а травяны — на паўдні, у Палесьсі. Самым глыбокім торфам пакуль што лічыцца рэчыцкі торф з над рэчкі Віці.

Бурштын (янтар) сустракаецца хоць рэдка ў Пінскім Палесьсі — каля м. Любязі.

Важнае значэньне для гаспадаркі маюць фосфорыты, якія мелюцца і пасьля ідуць на пагноеньне поля. Фосфорыты пакуль што разрабляюцца ў Рослаўскім павеце ў некалькіх мясцох. Але апошнімі часамі знаходзяць фосфорыты і ў іншых краёх, прыкл. Наваградчыне. З часам разрабляньне фосфорытаў пойдзе шмат баржджэй. Тады, трэба спадзявацца, паадчыняецца яшчэ шмат новых фосфорытных капальняў.

Гліны сустракаюцца вельмі добрыя і ў розных мясцох, але ніхто акуратней імі не заняўся і дзеля гэтага яны зусім блізка ня выкарыстаны. Таксама ў розных мясцох капаюць вапну. Асабліва славіцца Аршанская вапна. Урэшце разрабляюць для будоўлі пескавікі — у Рэчыцкім павеце, каля Лоева.

Мінэральныя крыніцы таксама вельмі мала асочаны і выкарыстаны. Найбалей вядомы Друскеніцкія крыніцы з бромо-ёдавымі солямі, ляжачыя ў харошай і здаровай мясцовасьці ля Нёмна. Што год сюды зьяжджаюцца лячыцца десяткі тысяч людзей з усяе Беларусі і Літвы.

З іншых мінэральных крыніц можна паказаць на Баркоўшчыну. У Баркоўшчыне Лепельскага пав. на возеры ёсьць серна-зялезная крыніца. У 30-х гадох прошлага веку быў тут невялічкі курорт, ад якога цяпер асталіся адны руіны. Такая самая серна-зялезная крыніца эксплюатуецца ў Пагулянцы Дзьвінскага павету. Пагулянка ляжыць у харошай мясцовасьц на беразе Дзьвіны. Серная крыніца ёсьць у Студзенцы Невельіскага пав. У Магілеўшчыне вядомы крыніцы зялезістыя каля Любавіч і Дворыцы, Аршанскага пав., в В. Слабады Мсьціслаўскага пав., Трошчыц і Рудні — Рагачоўскага пав. і яшчэ некалькі іншых. Крыніцы гэтыя ня выкарыстаны.

III. Насяленьне Беларусі.

Гістарычнье межы.

Досьвіткі гісторыі.

Першыя пэўныя весткі аб Беларусі адносяцца да ІХ веку па Нар. Хр. Аб тым, што было ўпярод мы можам толькі дадумавацца, апіраючыся перш-на перш на данныя здабытыя раскопкамі курганаў. Гэныя данныя кажуць, што старана нашая