Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пэратур куды меншая — не даходзіць і 1°. Дзякуючы гэтаму тут ужо не вымярзае граб, а ўзімку — у студні і лютым часта па некалькі тыдняў бываюць адлігі і сьнег зусім сходзіць з зямлі. Ды і наагул тут сьцег ляжыць ня доўга — усяго каля 3-х месяцаў і бывае ён няглыбокі. Ня бывае тут і вялікіх маразоў узіму, як на ўсходзе. А што яшчэ важней — што тут блізка што зусім ня бывае летніх замаразкаў, якія гэтулькі шкодзяць гаспадарцы, асабліва садом, на ўсходзе. 5) Найцяплейшы куток Беларусі — гэта Беласточчына і Берасьцейскі край, тутака гадавая тэмпэратура вышэй +7°, а сярэдняя тэмпэратура сьнежня каля -4,5°. Тут у некаторыя зімы зусім сьнегу ня бывае.

Вятры на Беларусі найбале́й дзьмуць паўднёва-заходнія, заходнія і паўднёвыя. У Смаленшчыне і наагул на ўсходзе Беларусі бывае шмат і ўсходніх сухіх вятроў. Найбалей дажджыстыя — заходнія вятры, тым часам як усходнія сушэйшыя. Гэта зусім зразумела. Заходнія вятры дзьмуць з над мора, а ўсходнія з сухіх контынэнтальных краеў.

Дні бяз ветру бываюць у нае вельмі рэдка.

Опадзі (дажджу і сьнегу) ў Беларусі хапае. Тым часам як у Маскоўшчыне ў сярэднім спадае каля 470 мілімэтраў, у Беларусі спадае 550 міл., а мясцамі і балей. Гэта мае важнае значэньне для нас. Каб у Беларусі падала меней дажджу, дык-бы нашыя лёгкія пескавыя грунты не давалі-б ураджаю збожжа і травы, але абярнуліся-б у выдму, пескавую пустыню. Дзякуючы дажджом нашыя бедныя пяскі даюць другі раз лепшыя ўраджаі, чымся навет усходні чарназём. У контынэнтальных краёх часамі за адзін раз спадае чацьвёртая часьць усяе гадавое колькасьці опадзі. Гэтая маса вады змывае і размывае зямлю, робіць шмат шкоды і сьцякае ў рэкі. Зямля пасьля таго хутка абсыхае і расьціны даўгі чае бывае сохнуць без вады, хоць гадавая колькасьць опадзі там і вялікая. Ня тое ў нас. Опадзь у Беларусі йдзе пакрысе, дробнымі порцыямі, азе раўнамерна праз увесь год.

Трэба аднак адзначыць, што ў паўднё-ўсходняй Беларусі (Лесастэп, Дняпроўскае і Раданскае палесьсе) опадзі меней, чымся ў рэшты Беларусі (меней за 500 міл.) і гэта робіць тамашнія пяскі менш ураджайнымі. Апроч таго, у гэтым краі найбалей опадзі йдзе ў чэрвені, тым часам як у рэшце Беларусі ў ліпні.

Трэба яшчэ адзначыць адно цікавае зьявішча. На поўначы Беларусі летняе опадзі ў два разы балей, чымся зімовае, а на паўдні ў чатыры разы. Гэта ўжо ясна паказуе, што на паўдні зімы бываюць зусім маласьнежныя, аб чым мы ўжо і казалі вышэй.