Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сярэдняй тэмпэратураю году для Беларусі трэба лічыць +6°. Ізотэрма[1]) +6° сячэ Беларусь як раз папалам. Яна йдзець з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход каля Ілукшты, Брацлава, Ігуменя, Бабруйску, Гомеля. Дзеля прыраўнаваньня возьмем тэмпэратуры году для іншых краёў. Для Масквы яна будзе +3,9°, для Рыгі, так, як і ў нас — +6°, а для Варшавы +7,5°. Мы бачым якое вялізазнае значэньне маюць гэтыя цыфры. Тыя два градусы, якія адрозьніваюць наш клімат ад клімату Масквы дазвалаюць расьці ў нашым краю грабу, просу, дасьпяваць кіяхам і далікатным гатункам садовіны.

Сярэднюю тэмпэратуру зімы[2]) (студня) для Беларусі трэба лічыць -6,5°. Для Масквы гэтая сярэдняя будзе -11°, для Рыгі -6°, для Варшавы -4°. За тое ў сярэдняй тэмпэратуры лета гэткіх розьніцаў няма. Для Беларусі сярэдняя тэмпэратура ліпня будзе каля +18,5°, дпя Масквы +19°, для Рыгі +17.5°, для Варшавы каля +19°.

Гэткі агульны характар клімату Беларусі. Але між асобнымі часткамі яе ёсьць таксама досіць значная розьніца ў клімаце. Досіць, сказаць, што сярэдняя гадавая тэмпэратура для Смаленска +4,5°, для Вільні +6,7°, а для Беластоку і Бярэсьця перавышае +7°. Яшчэ вялікшыя ёсьць розьніцы паміж зімовымі тэмпэратурамі. Сярэднія тэмпэратуры студня хістаюцца для Беларусі паміж -4,5° (Беласточчына) і -9° (Окаўскі лес). На грунце гэтых цыфраў мы можам разьдзяліць Беларусь на некалькі кліматычных краёў: 1) Окаўскі лес, Дняпроўскае ўзгор‘е і Смаленская морэна — якія маюць гадавую тэмпэратуру ніжэй +5°, а тэмпэратуру студня ад -9° да -8°. Тут клімат контынэнтальны — з сьцюдзёнай маразянаю зімою і гарачым летам, досіць падобны да клімату суседняе Маскоўшчыны. Сьнег тут ляжыць узімку каля 5-х месяцаў — ад палавіны лістападу аж да палавіны красавіка і ніколі сярод зімы ня гіне. Дый тут сьнягі бываюць глыбокія, бо вялікая частка опадзі прыпадае на зімовы час. Улетку тут бываюць часта навет сярод лета вялікія замаразкі, ад якіх, бывае, гіне збожжа, гароды і сады. 2) Наддзьвінскі край з гадавою тэмпэратураю ад +5° да +6°, з тэмпэратураю студня каля -7°, а ліпня каля +18° — мае клімат мягчэйшы дзякуючы свайму блізкому суседзтву з морам. Тут сьнег ляжыць каля 3—4-х месяцаў. 3) Дняпроўскае і Сожскае палесьсі, а так сама і лесастэп пры тэй самай, што і Наддзьвіньне гадавой тэмпэратуры (+5°—+6°) маюць крыху халаднейшую зіму і гарачэйшае лета (для Новазыбкава тэмпэр. студня -8,2°, а ліпня +19,6°). Гэта так сама край з контынэнтальным кліматам, пераходным да клімату стэпоў. Бязмала на ўвесь цэнтр і захад Беларусі — Менскае і Наваградзкае ўзгор‘і, Надвялейскія і Наднёманскія краі, усё Прыпяцкае палесьсе мае сярэднюю тэмпэратуру году

  1. Лінія, што злучае на пляне месцы з роўнаю тэмпэратураю.
  2. Самы сьцюдзёны месяц у Беларусі — студзень, самы гарачы — ліпень.