Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

леўскі канал. Гэныя каналы так сама, як і Бярэзінскі, злучаюць Чорнае мора з Балтыцкім, збажжавыя ўкраінскія стэпы, багатае лесам беларускае палесьсе — з Заходняй Еўропаю, якая патрабуе і нашага лесу і ўкраінскага хлеба.

Сож пачынаецца пад самым Смаленскам, некалькі вёрстаў на паўдня ад яго. Цячэць ён пераз усю ўсходнюю Магіле́ўшчыну па шырокай балоцістай даліне́. Шырыня яго самага даходзіць 100 сажняў. Агульная даўжыня яго 550 вёрстаў. Ад м. Крычэва па Сожу ходзяць баркі, а ад Прапойска і параходы. Галаўнейшыя прыстані — Гомель, Ветка, Прапойск, Чэрыкаў і Крычэў.

Прытокі Сожа: Асьцёр, Проня, Беседзь і Іпуць. Усе яны даволі вялікія рэкі (найвялікшая Іпуць — 350 в. удаўжкі), якія абвадняюць вялікшую частку паўднёва-ўсходняе Беларусі.

Дзясна выцякае з Окаўскага лесу, з-пад м. Ельні. На працягу каля 250 вёрстаў яна ідзе па мяжы Беларусі, аддзяляючы яе ад Маскоўшчыны і Украіны. Шырыня яе даходзіць 70 сажняў. Правы — беларускі бераг яе высокі, з багатаю гляістаю зямлёю. густа заселены. На ім стаяць месты Бранск і Трубчэўск. Левы бераг нізкі, пескавы і лясісты. З беларускіх прытокаў Дзясны большыя — Сноў і Судасьць.

Калі мы цяпер абвядзём на карце басэйн Дняпра; дык пабачым, што вадою Дняпра і яго прытокаў жывіцца ўся ўсходня-паўднёвая палавіна Беларусі.

Паўночную і Заходнюю Беларусь займаюць басэйны Нёмна і Дзьвіны.

Нёман выцякае з балоцістых лясоў, якія ляжаць на спадах Менскага ўзгор‘я каля м. Узды Ігуменскага пав. Верхнім сваім цячэньнем абкружае Нёман Наваградзкае ўзгор‘е. Левы бераг яго тут высокі, густа заселены, правы прадстаўляе з сябе пескавую раўніну, пакрытую лесам, т. зв. Налібоцкую пушчу. Нёман цячэ выкручуючыся сярод нетры Дакудаўскіх лясоў. Пачынаючы ад м. Беліцы левы бераг Нёмна робіцца высокім і стромкім.

Ад м. Мастоў Нёман паварочавае на паўночны захад. Яго правы бераг цяпер пакрыты лесам, балотамі, а левы гарысты. Гэтак падыходзіць Нёман да старога Горадня, каля каторага берагі ракі ўкрыты ярамі ды курганамі. Зараз за Гораднем Нёман крута паварочавае на поўнач. Прайшоўшы яшчэ з дзьве мілі, Нёман даходзіць Друскенік, найлепшага нашага курорту. За Друскенікамі ўжо пачынаецца Літва. Ужо ў літоўскай старане ў Нёман уліваецца яго важнейшы прыток