Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ад Воршы Дняпро ідзець у паўднёвым кірунку. Верхні Дняпро да Воршы цячэ у досіць шырокай даліне — да 3 вёр. у шыркі па гарыстай і лясістай мясцовасьці. На харошых лядняпроўскіх узгорках, прарэзаных глыбокімі ярамі, пабудаваны Смаленск. Каля Воршы Дняпро цячэ між усхонаватых, абрывістых берагоў, а далей на паўдня даліна Дняпра шырэе і даходзіць 5-ёх вёрстаў, асабліва пасьля ўпадзэньня ў Дняпро яго вялікіх прытокаў — Бярэзіны і Сожа. Глыбіня Дняпра вельмі няроўная. Навет ніжэй Магілева трапляюцца такія няглыбокія месцы, што цераз іх прыходзіцца параходы на лінах перацягаваць.[1])

Дняпро блізка Магілева.

Па Дняпры баркі ходзяць аж да Дарагабужу, а параходы да Смаленску. Асабліва жывы параходны рух між Воршаю і

  1. Шырыня Дняпра ўлетку вышэй Воршы 15-25 сажняў, а ніжэй даходзіць да 100 і балей сажняў. Ніжэй Воршы ёсьць толькі два масты цераз Дняпро — ў Магілеве і ў Жлобіне.