Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/204

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што чытаць па географіі Беларусі.

Да гэтай пары можна лічыць, што спэцыяльнай географіі ўсёй Беларусі, як цэласьці, ня было. Толькі сьветлай памяці Адам-Ганоры Кіркор, вядомы беларускі гісторык і географ, гадоў 30 назад зьмесьціў свае пекныя, прасякнутыя гарачым замілаваньнем да Бацькаўшчыны, артыкулы аб Беларусі ў агульна-расейскім географічным выданьні „Живописная Россія“ (том III). На вялікі жаль, ён, сьледам за расейскай навукай, разглядаў там асобна „Беларускае Палесьсе“ (ўсходнюю і цэнтральную Беларусь) і асобна „Літоўскае Палесьсе“ (заходнюю Беларусь, разам з этнаграфічнаю Літвою). Хаця гэта крыху шкодзіць яго твору і хаця кніга гэтая ўжо крыху перастарэла, але і цяпер мы мусім яе перад усім раіць для больш дэтальнага абзнаёмленьня з географіей Беларусі, асабліва ж з гістарычнаю географіей.

Цэнтральная і Усходняя Беларусь вельмі добра і дэталічна апісана ў другім агульна расейскім географічным выданьні: „Россія Полное географическое описаніе нашего отечества“. Том IX пасьвячаны „Верхнему Поднѣпровью і Бѣлоруссіі“ СПБ 1905 г. Заходняй Беларусі аднак тут саўсім няма.

Польскія кніжкі па беларускай географіі ёсьць найбольш у даўнейшых і цяпер распраданых выданьнях. Аднак і ў навейшых агульных польскіх географіях шмат мейсца адводзіцца Беларусі. Наагул трэба адзначыць, што ў Беларускай географіі польскія наўчоныя крыху папрацавалі. Дзеля гэтага з цікавась-