Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сваю, часта вельмі цікавую, гістарычную мінуўшчыну, а цяпер з‘яўляецца гандлёвым пунктам. Спаміж іх выдзяляюцца Сьмілавічы — невялікае, але прамысловае і гандлёвае мястэчка, ляжачае за 5 міль ад Менску. Тут ёсьць суконная хвабрыка і некалькі гарбарняў, дзе найбольш працуюць татары, якіх у мястэчку шмат.

Сярод Ігуменьскіх і Барысаўскіх пушчаў шмат захавалася рэлігійных лягендаў аб асобных мяйсцовасьцях, зьвязаных найбольш з абразамі Прач. Багародзіцы. У такія мейсцы, гэтак званыя прошчы, у пэўныя дні, найбольш у маладзіковыя нядзелі, зьбіраюцца багамольцы з усяе ваколіцы, а часта і здалёку. З такіх прошчаў выдзяляецца Мар‘іна Горка, — на паўдня ад Ігуменя. Была тут даўней мусіць паганская сьвятыня. Лягенда кажа, што нехта ахвяраваўся пабудаваць капліцу, пабачыўшы ў сьне Матку Божую і, выздаравеўшы, пабудаваў. У гэтай капліцы аказаўся цудоўны вобраз, які не гарэў пры пажарах і шмат каго ўздараўляў. З часам гэты вобраз стаў далёка вядомы. Кожную маладзіковую нядзелю атпраўляецца тут служба Божая.

У Мар‘інай Горцы істнуе сельска-гаспадарская школа.

Даўнейшыя тыпы беларусоў Меншчыны.