Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ён шмат папрацаваў над памяткамі мінуўшчыны Беларусі Тышкевічы сабралі цэнны архіў і музэй і залажылі хвабрыкі ткацкую і зялезную. Цяпер Лагойск невялікае мястэчка з досіць разьвітым гандлем. У ваколіцах Лагойску ёсьць некалькі серных і зялезістых крыніцаў, якія ў мінулым веку славіліся сваімі лячэбнымі прыметамі, а цяпер аб іх забыліся.

Барысаўскі павет р. Бярэзінаю дзеліцца на дзьве розныя часьці. На захад ад Бярэзіны — Менскае ўзгор‘е, грунты супяшчаныя і, хаця лясоў шмат, але ўсё-ж менш, чым у ўсходняй часьці, дзе цягнуцца, асабліва уздоўж вярхоўяў Бярэзіны, аграмадныя пушчы, на пяшчаных грунтох. Асабліва бязлюдны палескі характар маюць ваколіцы Бярэзінскага каналу. Праўда і там падымаецца каля Халопеніч узгор‘е Катарсаў, але яно займае невялікі куток. Дзякуючы багацьцю лесам, Барысаўскі павет вывозіць шмат лесу найцаннейшых сартоў (мачтавы лес), а так сама смалы і ськіпідару на Украіну і, па Бярэзінскаму каналу, — ў Рыгу і ў Заход. Эўропу. Павет багаты сенажацямі. Шмат дзе здабываюць зялезную руду. У заходняй часьці, каля Лагойску, шмат вапны. Прамысловасьць у павеце разьвіта слаба.

Ігуменьскі павет ляжыць шырокім пасам, працягнутым ад Нёмна аж за Бярэзіну. Прырода яго на гэтым вялікім прасторы няроўная. Паўночна-заходняя часьць ляжыць на ўраджайнай зямлі, лясоў мае мала, а насяленьне густое. Па ўсім прыметам яна з‘яўляецца натуральным працягам Менскае краіны. Паўднёвая часьць, над Птычом, ляжыць найбольш на пяскох і пакрыта хваёвымі барамі і трасьніковымі балотамі, — такімі самымі, як і ў суседняй Палескай нізіне. Рэшта павету ляжыць напяшчаных і супяшчаных грунтох, мае шмат лясоў, хвойных і ліставых. Гэтыя ліставыя лясы цягнуцца па правым беразе Бярэзіны і над р. Сьвіслачай і складаюцца найбольш з ліпы і дубу. Апрача гаспадаркі люднасьць займаецца ляснымі промысламі, сплавам і хатнімі рамёсламі. Асабліва пашыраны вырабы з дрэва. Так, у раіоні ліставых лясоў шмат сялян заняты драньнём лыка, вырабам рагожаў, палазоў, дугаў, лапцяў, кашоў і іншых вырабаў з ясені, дуба, асіны і ліпы. Шмат дзе займаюцца бандаркаю.

Хвабрычная прамысловасьць у павеце, апрача бравароў і пільняў, разьвіта слаба. Няма так сама і значных гандлёвых пунктаў.

З мястэчак, апроч паветавага места Ігуменя5 тыс. люднасьці), які ляжыць у глухой мяйсцовасьці, сярод аграмадных лясоў і мае вельмі малое эканамічнае значэньне, трэба сказаць аб мястэчку Бярэзыні. Ляжыць яно над р. Бярэзінаю, ў цэнтры аграмаднага палескага раіону. Мае параходную прыстань і вядзе значны гандаль дрэвам і смалою. У ваколіцах ёсьць вапельні. Люднасьці каля 4 тыс. чал.

У заходняй часьці павету ляжыць рад дробных мястэчак, як Узда, Дукора, Пухавічы, Пясэчна і г. д. Кожнае з іх мае