Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лесам, смалою, дзёгцем, найбольш з Украінаю. Хвабрычная прамысловасьць разьвіта. Есьць дзьве вялікіх хвабрыкі сярнічак, 6 пільняў, шкляная гута, картонная хвабрыка і дзесяткі два дробных заводаў. Лік работнікаў даходзіць да 1700 чал.

Барысаў належыць да старых гарадоў; яго пабудаваў у XII в. полацкі князь Барыс Усеславіч. На востраве сярод Бярэзіны быў даўней замак, якога расейцы абярнулі ў вастрог. Са старых будынкаў ёсьць цікавы касьцёл, пабудаваны у XVII веку. На правым беразе ракі, на ўзгор‘ях высяцца акопы, зробленыя ў часе расейска-францускай вайны 1812 г. Барысаў іграў у часе гэтай вайны значную ролю. Недалека ад яго была нешчасьлівая пераправа цераз Бярэзіну Напаляонавых арміяў.


Вясковая вуліца ў Барысаўскім Палесьсі.

Ніжэй Барысава ёсьць на Бярэзіне прыстань Чарняўка і пры ёй невялікае, але прамысловае мястэчка, вядомае са сваіх ганчарскіх вырабаў. Недалёка ад яго ёсьць зялезныя хвабрыкі Радзівіла, якія працавалі на балотнай рудзе. Цяпер яны нячынныя.

На поўначы Барысаўскага пав., на мяжы яго з Дзісьненскім, знаходзіцца невялікі, глухі гарадок Докшыцы, з 5 тыс. люднасьці. На захад ад Барысава, ў гарыстай і лясістай мяйсцовасьці над р. Гайнаю ляжыць старасьвецкае мястэчка Лагойск. Быў тут даўней вялікі замак, навакола якога былі на цэлую мілю параскіданыя меншыя замкі. Цяпер ад замкаў пазаставаліся толькі руіны, пазарастаўшыя лесам. Лагойскі двор належыў Тышкевічам, адзін з якіх быў наўчоным археолагам;