Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У глыбіне Палесься над р. Птычом ляжыць м. Глуск, з 5 тыс. жыхараў; ня гледзючы на сваё папраўдзе глухое палажэньне (далёка ад чыгунак) мястэчка досіць бойка гандлюе скацінаю. Мяшчане займаюцца гаспадаркаю, рыбалоўствам і пчоламі, а так сама вырабам г. зв. глускае гарбаты (разбаўляюць праўдзівую гарбату розным зельлем). Апроч таго ёсьць некалькі гарбарняў.

Даўнейшыя тыпы беларусоў Меншчыны.

Навакола Глуску палеская мяйсцовасьць з пяшчанаю неўраджайнаю зямлёю. Такі-ж характар мае і ўвесь блізка Бабруйскі павет. Толькі на ўсход і поўнач ад Бабруйску мяйсцовасьць павышаецца, грунты лепшыя, жыхары жывуць гусьцей, лясоў і балотаў менш. Адным словам усё ў гэтай частцы павету прыпамінае сумежную Магілеўшчыну.



VIII. Беларускі лесастэп.

Да гэтае краіны мы адносім 9 паўднёва-ўсходніх паветаў Беларусі: Гомельскі, Суражскі, Мглінскі, Навазыбкаўскі, Старадубскі, і беларускія часткі: Гараднянскага, Ноўгарад-Северскага, Трубчаўскага і Бранскага паветаў. Ласьне назоў лесастэпу з усім правам заслужуюць толькі паветы Старадубскі, Трубчаўскі, Ноўгарад-Северскі, Мглінскі і часткаю суседнія з імі паветы, бо толькі ў іх грунты ўтвораныя на лёссе займаюць значную частку павету і толькі тут у часы дагістарычныя быў стэп, пасьля выцесьнены лесам. Але рэшта паветаў па гушчыні нася-