Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хойнікі і Брагін — два значныя мястэчкі (Брагін стары горад), ляжачыя недалёка адно ад аднаго, у мяйсцовасьці з багатымі грунтамі (лёссавы паяс). У Хойніках была нядаўна зялезная гута.

На Дняпру, недалёка ац Брагіна, проці ўтоку Сожа ёсьць значнае гандяёвае мястэчка Лоеў з прыстаньню і вэрфяй для будовы суднаў. На Лоеўскай прыстані складаюцца тавары для развозкі па прыстанях Дняпра, Бярэзіны, Сожа.

Рэчыца паветавае места, над Дняпром пры перасячэяьні яго Палескай чыгункай. Мае 10 тыс. жыхараў, з якіх шмат хто займаецца гаспадаркай (між іншым адкормам сьвіньняў), рыбалоўствам і сплавам лесу. Разьвіты гандаль збожжам і лесам; бойкая прыстань; з хвабрыкаў ёсьць некалькі вялікіх пільняў і хвабрыка сярнічак.

Рэчыцкі павет у большай сваёй часьці мае палескі характар, з пяшчанымі грунтамі і рэдкім насяленьнем. Але па сярэдзіне павету йдзе паяс лёссавых грунтоў, мацней заселены. Так сама густа заселены і берагі Дпяпра. — У гаспадарках Рэчыцкага пав. садзяць шмат бульбы, у павеце найбольш бравароў, чымся дзе ў Беларусі.