Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Палесьсе вельмі багата вадзянымі шляхамі. Прыпяць, Стаход, Стыр, Гарынь, Ясельда, Піна — судаходныя рэкі. А Каралеўскі і Агінскі каналы злучаюць іх з басэйнамі Віслы і Нёмна. Апроч таго цераз усю краіну праходзіць Палеская чыгунка з Берасьця — на Гомель і другая, што йдзець па ўсходняй Піншчыне з Вільні — на Лунінец і Роўнае.

Гэтыя чыгункі мяйсцамі праведзены цераз непраходныя балоты, дзе-ня-дзе навет ідуць па дрыгве.

Значэньне іхнае для Палесься і цяпер вялізазнае, а з часам пэўне-ж яшчэ паболышае.

У большай часьці Піншчыны, а ласьне ў Загародзьдзі і ў Зарэччы, жывуць пінчукі, аб якіх мы ўжо казалі вышэй.

У Піншчыне ёсьць шмат дробных мястэчак, населеных рамясьнікамі. Так-сама і вясковае насяленьне апроч гаспадаркі займаецца шмат дзе хатнімі рамёсламі. Напр. — у м-ку Горадне шмат ганчароў, а ў Пагосьці — ткачоў.

Важнейшыя мяйсцовасьці.

Пінск — стары дрыгвіцкі горад, пабудаваны ў дагістарычныя часы, — высіцца на левым беразе Піны над аграмаднымі нізінамі Зарэчча. Да правядзеньня чыгункі Пінская прыстань мела надзвычайна важнае значэньне. Тут ішоў бойкі гандаль збожжам і салам, якія дастаўляліся з Украіны і адпраўляліся ў Нямеччыну і Польшчу па каналах. Цяпер з гэтага богу Пінск мае меншае значэньне. Але яго палажэньне на сярэдзіне важнейшае вадзяное дарогі з Украіны ў Нямеччыну абяцае яму лепшую будучыну.

Хвабрычная прамысловасьць Пінску разьвіта досіць слаба. Есьць каля 20 хвабрыкаў і заводаў, з якіх найбольшыя — хвабрыка сярнічак і 4 пільні, а так сама завод будоўлі суднаў. Усіх жыхараў у Пінску каля 35 тысячаў. З старых будынкаў найцікавейшыя — гэта манастыр, пабудаваны ў XVI веку і касьцёл, пабудаваны ў XIV веку.

На захад ад Пінску ля р. Ясельды ляжыць вядомае сяло Парэчча. Гаспадары тутэйшага двара, Скірмунты, пабудавалі тут некалькі хвабрыкаў, — між іншым вялікую суконную хвабрыку, якая працуе і дагэтуль. Спэцыяльна для яе патрэбаў разводзіцца тут-жа ў Парэччы патрэбная да вырабаў сукна паўднёвая расьціна Діпсакус. Некалькі дзесяткаў год назад была тут і цукраварня (пасьля згарэла); цукровыя буракі разводзіліся ў Парэччы і яго ваколіцах. Трэба адзначыць, што ўсе Парэцкія хвабрыкі добра пастаўлены, работнікі досіць забязпечаны.

У Пінскім павеце ёсьць досіць многа невялікіх мястэчак, якія ў мінуўшчыне йгралі досіць важную ролю для ўсяе Беларусі, а цяпер яны толькі цэнтры эканамічнага жыцьця для сваіх ваколіцаў. Такія: Любяшоў, Талеханы, Нобель, Столін, Пагост, Кожан-Гарадок. За апошнія часы моцна расьце Лунінец