Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З Белавежскае пушчы.

вялікімі лясамі. Захад Слонімскага павету ляжыць на ніжэйшых узгор‘ях, (Ваўкавыскае) мае ўраджайныя грунты, густа заселены. На паўдні павету, за Шчараю, ляжаць абшырныя балоты (Малочкава і інш.) і лясы, з беднымі грунтамі і рэдкім нясяленьнем. Гэта ўжо Палесьсе.

Усходняя частка Пружанскага павету зьяўляецца пераходнаю да Пінскага краю. Есьць у ёй шмат балот і балоцістых сенажацяў, зямля аднак досіць ураджайная. У гэтай часьці павету галоўным эканамічным цэнтрам зьяўляецца Бяроза Картузская, тарговае і прамысловае мястэчка ля чыгункі. З м. Пружаны у 5-х кірунках расходзяцца шосы. Насяленьня ў гэтым месьце каля 10 тыс. чал.

Усю заходнюю частку Пружанскага павету займае найбольшая у Эўропе Белавежская пушча. Грунты тут найбольш лёгкія пяшчаныя і супяшчаныя. Насяленьне найбольш займаецца лесавымі промысламі. Насяленьне досіць рэдкае. У самы цэнтр пушчы — вёску Белавежу, праведзена чыгунка з Бельску.

На краю пушчы ляжыць значнае мястэчка Шарашэва.

Ваўкавыск з 10 тыс. насяленьня ляжыць пры крыжаваньні дзьвёх чыгунак. Старое беларускае места, заложанае ў X веку. У яго павеце асабліва адзначаюцца два старасьвецкіх гандлёвых мястэчкі — Зэльва і Сьвіслач з вялікімі кірмашамі, на якія