Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тут вельмі густа заселеная, лясоў мала. Паўднёвая частка павету мае пяшчаныя грунты, пакрыта лясамі і балотамі. Сёлы тут сустракаюцца рэдка, наагул гэта край бязлюдны. Па ўсім сваім адзнакам ён найбольш падобен да Мозырскага Палесься.

Так сама палескі характар мае і поўдзень Наваградзкага павету, але тут лясы ўжо шмат больш парасьцярэблеваны і мяйсцовасьць досіць густа заселеная. Большая ж часць Наваградчыны зусім блізка бязлесная. На мяжы поля і лясоў ляжаць Баранавічы. Навакола — пескавыя неўраджайныя грунты, бедныя вёскі. Такою-ж беднаю вёскаю былі і Баранавічы некалькі дзесяткаў гадоў назад. Але прайшлі цераз Баранавічы тры чыгункі і шосса, пабудаваліся 2 вагзалы і Баранавічы сталі значным мястэчкам з больш чым 10-х тысячным насяленьнем. Расьлі Баранавічы найбольш коштам іншых суседніх мястэчак, якіх чыгунка абмінула. Аднэй з прычынаў росту Баранавіч былі ваенныя лагеры, якія што год раскідаліся ў ваколіцах мястэчка.

Наваградак — да XIII веку быў сталіцаю беларускага княжства, а ў XIII веку ён падпадае пад Літву і робіцца сталіцаю Беларуска—Літоўскае Дзяржавы. Тут карануецца Мендоўг, тут у XV веку закладаецца беларуская мітрополія. Пасьля Наваградак даўгі час зьяўляецца галоўным горадам ваяводзтва і ўрэшце цяпер гэта невялічкае, глухое, паветавае места. Насяленьня ў ім каля 10 тыс., прамысловасьць ня разьвіта, гандаль слабы.

Акопы ў Наваградку.

Ляжыць Наваградак у мяйсцовасьці вельмі прыгожай. На адным з узгоркаў высяцца руіны замку Наваградзкага. Другі