Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З старасьветчыны Нясьвіжскае засталося мала; самае каштоўнае вывезена ў Петроград, Бэрлін і нямаведама куды.

Места Несьвіж, які мае каля 10 тыс. насяленьня, належыць і цяпер да культурнейшых мест Беларусі. Шмат камяніцаў, брукаваных вуліц, некалькі сярэдніх школаў, між імі — вучыцельская сэмінарыя, урэшце шмат прыватных таварыстваў, якія вядуць шырокую культурную працу.

Кле́цак — вялікае тарговае і прамысловае мястэчка (7 тыс. жыхароў) ля р. Лані. У мястэчку некалькі млыноў, хвабрыка грабянёў, і моцна разьвіта гародніцтва. Тут-жа істнуе адна з старэйшых і мацнейшых пазычковых касаў; у Клецку вядзецца значны гандаль збожжам, ільняным семям і інш. Ляхавічы — значнае мястэчка (каля 5 тыс. жыхароў). У мястэчку разьвіта гародніцтва, шмат ёсьць муляроў. Ляхавічы гандлююць мясам, сырымі скурамі і збожжам. Апошнімі часамі гандаль тут стаў падаць дзеля таго, што шмат купцоў перабралася ў Баранавічы, якія ляжаць недалёка.

Кабета з пад Клецку.

На поўначы Случчыны, цераз Клецак і Капыль ідзець узгор‘е, што памалу зьніжаецца к паўдню павета. На ўзгор‘і і яго спадах ляжаць багатыя гляістыя грунты. Мяйсцовасьць