Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вільні. Для нас гэта цікава між іншым яшчэ і таму, што ўсе культурныя і тэхнічныя сілы йшлі ў Вільню найбольш з Беларусі і Вільня, дзеля таго, мела характар чыста — беларускага места.

Замкі Віленскія ў XVII веку.

У XVII веку беларускую культуру ў Вільні стала выціскаць польская. З гэтага-ж часу пачаўся і ўпадак Вільні. Рэлігійная барацьба, даведзеная да крайнасьці, пажары, хваробы, голад, напады чужаземцаў — усё гэта памагала ўпадку Вільні.