Старонка:Географія Беларусі.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў тым ліку і Дняпро, разам з лічнымі, цяпер ужо няістнуючымі, лядавіковымі рэкамі нссьлі ў гэтае возера шмат скаламучанага у сваіх водах матар'я лу з размытых лядавіковых глінаў; гэтыя матар'ялы, трапіўшы ў стаячыя, ці павольна плывучыя воды палескага возера, асядалі на яго дно, творачы цяперашнюю пяшчаную вопратку паверхні Палесься.

Ня гледзячы на спад Палескае Нізіны ў ўсходнім кірунку, лядавіковае возера, відаць, даўгі час ня мела пэўнага стоку на ўсход. Мазырскае Ўзвышшо дый малазначнае цяпер яго прадоўжаньне на поўнач да Бярэзіны перагароджавалі дарогу на ўсход лядавіковым водам і тыя мусілі прабівацца праз ўзвышшо. Гэта ім ня так хутка ўдалося, дык тым часам лішкі вады спускаліся на паўдня і ўсход праз даліну цяперашняе р. Славечны, якая ляжыць на паўдня ад Мазырскага Ўзвышша, дый дзеліць яго ад Оўруцкіх (Валынскіх) Гораў. Таксама зыходзілі лішкі вады і на захад, у даліну Буга, а праз яе - ў тагочасную Віслу.

Толькі тады,як лядавіковым патокам удалося добра раскапаць Мазырскае Ўзвышшо, вада лядавіковага возера зыйшла ў Дняпро. Паверхня Палескае катліны пасьля гэтага мусіць доўгі час была падобная да спушчан ага млыннага ставу; збольшага яна і ў н ашыя часы можа быць да яго прыраўнавана. Балоцістыя лагчыны, што чарадуюцца з пяшчанымі грудкамі, разсеяныя між іх пратокі рэкаў, урэшце самы катлінны х арактар Палесься, даюць права да гэткага параўнаньня і даводзяць, што лядавіковае возера запраўды істнавала на прасторах Палесься.

Таксама, як Мазырскае Ўзвышшо загароджавала сток водам галоўнага лядавіковага возера, гэтак узвышшы Наваградзкага Гарба затрымлівалі лядавіковыя воды ў цяперашнім вадазборніку верхняга Птычу і Сьвіслачы, а Дзьвінскае Ўзгор'е - ў ваколіцах Полацку. У абодвых выпадках стварыліся лядавіковыя вазёры: першае возера абыймала поўдзень цяперашняга Ігуменскага павету; другое - ўсю Полацкую Нізіну, Пасьля гэтых вазёраў пазаставаліся такія самыя сьляды, як і пасьля вялікага палескага лядавіковага возера.

Полацкая Нізіна займае большыя часткі паветаў Дзісьненскага, Полацкага, ды Лепельскага. Лядавіковае возера заліло тут, відаць, увесь прастор паміж акружаючымі цяпер нізіну ўзгор'ямі: Дзьвінскім, Віцебска - Невельскім і Сьвянцянска - Докшыцкім. Возера гэтае, мусіць, ня было глыбокае і не пакінула па сабе гэткіх значных сьлядоў, як Палескае возера. Аднак і тут ёсьць досіць. многа балотаў - найбольш уздоўж р. Дзісенкі ды левага берагу р. Дрысы (прытокі Дзьвіны), навокала якіх ляжаць хваёвыя бары на пяшчаных грунтох. Сярод мяйсцовасьцяў з палескім краявідам тут часам уразаюцца морэнныя кліны, якія пэўне ж замяняюць краявід нізіны. Апроч таго трэба адзначыць вялікі лік вазёроў, спатыканых на нізіне, ды яе значна большую сухасьць у параўнаньні з Палесьсем. Пяшчаныя раўніны, на якіх ляжаць некаторыя нашыя пушчы, Налібоцкая, Горадзенская, Аўгустоўская, відаць, стварыліся гэткім самым спосабам, як і вышэйапісаныя палескія нізіны, ў лядавіковыя часы і пакрыты з паверхні так сама асадамі ледавіковых вазёраў.

__________