Перайсці да зместу

Старонка:Ганка (1929).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Палкоўнік. Не палохайся, стары, не палохайся! Маё слова — сіла.

Пастух. Паночку, даражэнькі, паслухаць мы вас паслухаем. Але-ж буду прасіць — не выганяйце, пакуль паздаравее Ганка. Куды-ж я з хвораю пайду?

Палкоўнік. Твая праўда. Сьвет любіць людзей здаровых і дзеля гэтага пастанову нашай пані касую.

Пясэцкая. А дачцэ сваёй скажы, каб сьвечку богу паставіла, бо ў калодзежы дух нячысты жыве.

Палкоўнік. Мы архірэя паклічам, усіх чарцей павыганяе.

Убягае Альфонс

Альфонс (спаткнуўся). Быў фэльчар і казаў, што жыць будзе.

Пясэцкая. Я-ж і казала — хамы жывучыя.

Палкоўнік. Няхай жывуць хамы! Я з імі век пражыў. Ну, хадзем, скончым піць гарбату.

Пясэцкая. Пан Альфонс, за мной! (Пашлі).

Палкоўнік (да пастуха). Ня плач, усё будзе добра, я цябе не папушчу. (Пашоў).

Увайшоў студэнт

Пастух. Панічок, панічок! (На коленкі). Вы, як родны, памагалі нам у бядзе, не пакідайце нас далей. Прасеце цётку, каб не выкідала. Палепшае Ганка, мы самі пойдзем, мы самі пойдзем… (Горка плача).


ЗАСЛОНА