Перайсці да зместу

Старонка:Ганка (1929).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гаспадыня. Выбачай, даражэнькая, я зараз.

Пясэцкая. Але-ж куды, куды? Няўжо ты будзеш прымаць удзел у гэтай мужычай трагедыі?

Гаспадыня. І ня думаю! Я проста так, гляну ў чым справа. (Пашла).

Пясэцкая. Проста дзіўна! Ну, няхай ужо ў нас нэрвы, а то і ў мужыкоў нэрвы: тут разьбіла пасудак, а там — валіцца ў студню. Як жорстка, нягладка, няпрыгожа! Ну, але што ад іх вымагаць? (Да акна). Марыся! Марыся! Марысечка! Хадзі, дзеткі, сюды! Кліч з сабою пана студэнта. Прыгожы хлапец! Моцны духам, моцныя нервы! Эх, каб не мае сівыя валасы, я-б яго сама…

Убягае Марыся

Марыся. Я слухаю, мамачка, вас. Сядзела на лавачцы са студэнтам. Што скажаце?

Пясэцкая. Можа ты, дзеткі, сюды-б з ім ішла?

Марыся. Я і сама ня ведаю. Ён нікуды ня хоча ісьці. Ці то ён нясьмелы, ці мяне баіцца. (Уцякае).

Пясэцкая. Маладзёнак яшчэ! Зловім, дзеткі, зловім!

Уваходзяць гаспадыня і палкоўнік

Гаспадыня (грозна). Я так не папушчу!

Палкоўнік. І чаго гарачыцца, чаго?

Гаспадыня. Зараз клікну бацьку — і вон з майго поля! Пашто мне неспакой?

Пясэцкая. Нэрвовая трагедыя!

Гаспадыня. Ліха ведае што! Так напалохала.

Палкоўнік. Эх, ты, нестраявая рота! Напалохала! А як нашаму брату ў вайну з Японіяй галавешкі за каўнер кідалі? Вось, прыкладам, даліна, а вось — кусты, а ў кустох я і унцер з кулямётам.

Пясэцкая. Пекная прырода і кулямёт.

Палкоўнік. Аж бачу — полк японцаў маршам падаецца. Унцер! Дзяржы хвост пісталетам! — камандую я. „Дзяржу, ваша благародзьдзе, дзяржу!“ Эх,