Студэнт. А я цёткі не паслухаю. (Чуваць голас гаспадыні: „Васіль, Васілёчак“. Студэнт схапіўся). Цётка ідзе.
Ганка. Сон, толькі сон.
Студэнт. Гануся, уцякаем разам!
Ганка. Я ня маю права быць з вамі, заставайцеся, мой дарагі!
Студэнт. Гануся, заўтра будзь у пушчы, там нас ніхто не пабачыць.
Ганка (з болем). Я-ж вам казала, адкрыць перад людзьмі сваё каханьне мы ня можам.
Студэнт. Ах, Ганначка!
Ганка. Буду, мой дарагі, буду. (Абняла і цалуе. У гэты час падышлі гаспадыня з палкоўнікам і ўбачылі).
Гаспадыня. (грозна). Васіль.
Ганка (уцякла).
Палкоўнік. Ха-ха-ха!
Гаспадыня. Марш!
Палкоўнік. Сьмірна!
Гаспадыня. Што за жарты? Хлапец цалуецца з мужычкай!
Палкоўнік. А што-ж? Мужык не чалавек? Пацалаваў — не зарэзаў. Сэрца ня камень. За мной! (Студэнт і палкоўнік пашлі).
Гаспадыня. Здурэў, далібог, здурэў. (Пашла ў другі бок).
ЗАСЛОНА