Перайсці да зместу

Старонка:Ганка (1929).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ганка. А тое, што я мужычка.

Студэнт. Гануся, усе мы людзі.

Ганка. Ваша праўда… людзі, але розьніца між намі ў тым, што з адным можна гаварыць пры людзях, а з другім хаваючыся ў лесе.

Студэнт. Гануся, як ты разумна разважаеш! (Хацеў пацалаваць).

Ганка (спыніла). Што вы, панічок?

Студэнт. Ганначка, якая-ж ты нядобрая!

Ганка. Даруйце мне!

Студэнт. А ці рада ты, Гануся, што мы разам?

Ганка. Год чакала!

Студэнт. Год чакала. (Прыкрая пауза).

Ганка (дае яму кветкі). Гэтыя кветкі на памятку вам, мо‘ калі ўспомніце Ганку — яны завялі.

Студэнт. Дзякую, Гануся! Я на іх век буду глядзець. Яны мне будуць напамінаць шчырую, добрую Ганусю.

Ганка. Няхай будзе так! (Кветкі палажыў у кніжку)

Студэнт. А скажы, Ганначка, ты бывала тут, дзе калісь мы рвалі кветкі?

Ганка (з болем). Ах, чаму-ж вы так не разумееце мяне?

Студэнт. Адна? (Ганка з болем глянула яму ў вочы) Разумею. Ганначка, разумею. І чаму я нявольная птушка на тую пару, як ты бывала тут, я прылецеў-бы сюды…

Ганка. Пашто я вам, мужычка?

Студэнт. Ганачка, калі ты яшчэ так скажаш, я ад цябе пайду.

Ганка (за руку). А я ня пушчу!

Студэнт. Ну, тады не жартуй з маім сэрцам, калі яно так шчыра б‘ецца да цябе. Усе мы з мужыкоў. Ні кароль, ні князь не зваліўся з неба з гэткім тытулам. Чуеш?

Ганка (уздыхнула). Чую!

Студэнт. Ну, чаго-ж ты ўздыхнула, галубачка?

Ганка (заплакала). Эх, як цяжка было чакаць год!

Студэнт. Гануся, ты плачаш? Скажы, дарагая, чаго? Я сэрцам адчуваю нейкую трывогу.