Перайсці да зместу

Старонка:Ганка (1929).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

школу пакінула, а так добра вучылася, цешыла мяне, як скончыць навуку… жыць будзем. Аж вось яно жыцьцё. Гэта-ж я загаварыўся, а скацінка мая куды хаця разбрылася. Дзякую, паночку, што паслухалі мяне, мужыка; з радасьці плакаў-бы, ды сьлёз няма. Выплакаў усе! (Пашоў).

Студэнт. Бедныя людзі! Парабчане па прыгавору.

Падыходзіць незнаёмы з вязанкай дроў на плячах

Незнаёмы (малады хлапец, аброслы барадой — прыглядаецца да Васіля). Васіль! Ты?

Студэнт. Зарэжце — не пазнаў.

Незнаёмы. А я цябе пазнаў адразу.

Студэнт. Здароў, браток! Якая зьмена, брат, з табою?

Незнаёмы. Ды яно ведама, жывучы ў лесе, хараства не нажывеш.

Студэнт. Чаго-ж ты тут у лесе?

Незнаёмы. Хочаш ведаць? Скажу!

Студэнт. Вельмі цікава. (Селі).

Незнаёмы. Жыву тут нездалёк, пры возеры, на беразе, пад лодкай.

Студэнт. Хіба жартуеш? На беразе, пад лодкай?

Незнаёмы. Перавозьнік я, а перавозьнікі ўсе так пад лодкай.

Студэнт. Няўжо-ж ты ня змог чаго лепшага дабыць? Ты-ж калісь вучыўся са мной разам у Інстытуце. І бач — вучоны чалавек перавозьнік.

Незнаёмы. Ня кожнаму суджана быць памешчыкам.

Студэнт. Ну, вось, адразу ты і пакрыўдзіў мяне. Ці-ж я памешчык? Адкуль ты гэта ўзяў? Ты-ж добра ведаеш, хто я.

Незнаёмы. Выбачай, брат, я не хацеў. Перавозьнік я па сваёй волі. Ад таго часу, як мяне выслалі са сталіцы, пасядзеў у адным, у другім астрозе, тут абраў сабе месца і жыву паводаль ад шуму гарадзкога.